Старынка (Мсціслаўскі раён)
Стары́нка[1] (трансліт.: Starynka, руск.: Старинка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета. Гісторыя![]() Вядома з 1816 года. У 1883 годзе ў Доўгавіцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Акрамя земляробства частка насельніцтва займалася сталярным промыслам. Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1925 г. адкрыта працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1927 г. было 58 вучняў, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1931 г. арганізованы калгас «Новая вёска», які у 1932 г. аб’ядноўваў 65 гаспадарак, меў 532 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана. Працавала кузня па рамонце сельгасінвентара. У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Да 24 лютага 1982 года вёска ўваходзіла ў склад Доўгавіцкага сельсавета[2]. У 1999 г. у складзе калгаса «XXVI-ы з’езд КПСС».[3] Станам на 2016 год у складзе Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia