Дыялектны слоўнік![]() Дыялектны слоўнік, абласны слоўнік — жанр рознатыповых лінгвістычных даведнікаў, у якіх падаецца мясцовая лексіка абмежаванага тэрытарыяльнага пашырэння[1]. Асновай для стварэння такіх слоўнікаў з’яўляюцца запісы дыялектнага маўлення ў выглядзе тэкстаў або адказаў на пытанні спецыяльных праграм-апытальнікаў, фальклорныя помнікі, часам творы мастацкай літаратуры. Характар крыніц абумоўлівае паўнату дыялектнага слоўніка. Асаблівасцю дыялектных слоўнікаў з’яўляецца лакалізацыя лексікі — суаднясенне з канкрэтным дыялектам; у слоўнікавы артыкул уключаецца інфармацыя пра зону пашырэння лексемы ці яе асобных значэнняў[2]. Класіфікацыя дыялектных слоўнікаўПаводле прынцыпаў адбору рэестравай лексікі дыялектныя слоўнікі падзяляюцца на[1]:
Паводле характару рэестравых адзінак адрозніваюць дыялектныя слоўнікі[1]:
У залежнасці ад прынцыпаў семантызацыі выкарыстаных рэестравых слоў вылучаюцца дыялектныя слоўнікі[1]:
Большасць беларускіх дыялектных слоўнікаў складаліся на матэрыяле палявых запісаў дыялектных слоў, але існуюць і такія, лексіка якіх адбіралася з літаратурных крыніц[1]. Дыялектныя слоўнікі ў БеларусіБеларускімі мовазнаўцамі створана некалькі соцень дыялектных слоўнікаў, у якіх адлюстравана лексіка з розных абласцей Беларусі: «Дыялектны слоўнік Брэстчыны» пад рэдакцыяй Г. М. Малажай, Ф. Д. Клімчука (Мінск, 1989), «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны» А. Ф. Зайкі (Слонім, 2011), «Сказана – звязана: матэрыялы да рэгіянальнага слоўніка Брэстчыны» В. М. Касцючык (Брэст, 2013), «Рэгіянальны слоўнік Віцебшчыны» (у 2 ч.; Віцебск, 2012—2014), «Мова Сенненшчыны: дыялектны слоўнік» (у 2 т.; Мінск, 2015), «Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» Т. С. Янковай (Мінск, 1982), «Палескі слоўнік: Лельчыцкі раён» І. М. Кучука, А. К. Малюка (Мазыр, 2000), «Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці» Т. Ф. Сцяшковіч (Мінск, 1972), «Скарбы народнай мовы: з лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёна» А. П. Цыхуна (Гродна, 1993; 2-е выд., 2014), «Дыялектны слоўнік» Ф. М. Янкоўскага (у 3 вып.; Мінск, 1959—1970), «Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны» І. К. Бялькевіча (Мінск, 1970), «Сучасная народная лексіка: з гаворкі Мсціслаўшчыны» Г. Ф. Юрчанкі (у 3 ч.; Мінск, 1993—1998), «Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» М. В. Шатэрніка (Мінск, 1929; Смаленск, 3-е выд., 2015), «Матэрыялы да слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак» (у 3 ч.; Мінск, 1970—1977) і інш[2]. Лексічны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі сабраны ў працы У. В. Анічэнкі «Вопыт літаратурна-дыялектнага слоўніка беларускай мовы» (Гомель, 1999). «Словарь народных говоров Брянщины» П. А. Растаргуева (Мінск, 1973) адлюстроўвае лексіку, якая захоўвае беларускую моўную аснову. Большасць дыялектных слоўнікаў уключае толькі такія словы, якіх няма ў літаратурнай мове або якія адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў гучаннем, значэннем, словаўтварэннем. Найбольш буйнымі і аўтарытэтнымі выданнямі з’яўляюцца 5-томныя «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча» (Мінск, 1979—1986) і «Тураўскі слоўнік» (Мінск, 1982—1987)[2]. Лексікографамі Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі створаны комплекс тэматычных слоўнікаў: «Жывёльны свет: тэматычны слоўнік» (Мінск, 1999), «Раслінны свет: тэматычны слоўнік» (Мінск, 2001), «Чалавек: тэматычны слоўнік» (Мінск, 2006), «Сельская гаспадарка: тэматычны слоўнік» (Мінск, 2010)[2]. Дыялектная лексіка, якая сустракаецца ў фальклорных творах, тэкстах мастацкай літаратуры, адлюстравана ў слоўніках «Дыялектызмы ў творах беларускіх савецкіх пісьменнікаў» М. В. Абабуркі (Мінск, 1979)[2][1] і «Народная лексіка Гомельшчыны ў фальклоры і мастацкай літаратуры» (Мінск, 1983)[2]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia