Едліна
Е́дліна[1] (трансліт.: Jedlina, руск.: Едлино) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 37,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 33,5 км ад Мінска, 14,5 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы. НазваНазва паходзіць ад дыялектнай назвы елкі — ёдла[2], альбо ад адной з назваў ядлоўца — едлянец, ядленец[3]. Падобная назва ў Беларусі — Ядліна ў Бярэзінскім раёне. ГісторыяУ 1858 годзе фальварак у Мінскім павеце, уласнасць Ю. Адамовіча, 2 рэвізскія душы. У 1875 годзе на пасеках, што належалі да Берчукоў, фальварак закладзены ізноў. Непадалёк ад возера Доўгага, спадчынная ўласнасць Гласкаў[4]. У канцы XIX стагоддзя фальварак Едлін у Дудзіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Да 20 студзеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Навапольскага сельсавета Рудзенскага раёна, пасля скасавання якога перададзена ў склад Пухавіцкага раёна[5]. 1 красавіка 1960 года ўключана ў склад Пярэжырскага сельсавета[6]. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Узлянскага сельсавета[7]. Насельніцтва
Спіс вуліц
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia