Забалацце (Пухавіцкі раён)
За́балацце[1] (трансліт.: Zabalaccie, руск.: Заболотье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 36 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 32,5 км ад Мінска, каля чыгуначнай лініі Мінск — Асіповічы. Назва![]() Тапонім ёсць назвай-арыенцірам, паказвае што паселішча месціцца за балотам. ГісторыяУ XVIII стагоддзі сяло Забалоцце ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ўласнасць генерала Аляксандра Іскрыцкага, адносілася да маёнтка Такарня. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе была адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года таксама мела назву Луцішча, была капліца на могілках. У 1912 годзе створана народнае вучылішча. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1925 годзе створаны цагляны завод. У пачатку 1930-х праведзена прымусовая калектывізацыя, на 1933 год быў калгас «Чырвоны транспартнік». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia