Пярэжыр
Пярэ́жыр[1] (трансліт.: Piarežyr, руск.: Пережир) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. ГеаграфіяМесціцца за 45 кіламетраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 1 кіламетр ад чыгуначнага прыпыначнага пункту Седча на лініі Мінск — Асіповічы, каля ракі Свіслач. У ранейшыя часы паселішча месцілася на беразе возера, якое было асушана каналамі ў XIX стагоддзі. Возера было на паўднёвым усходзе ад вёскі, паміж Пярэжырам і Зазер’ем. НазваПаводле географа Вадзіма Жучкевіча, пярэжыр — тып сенажаці, калі ніва рыхтуецца праз выпальванне пнёў, а не карчаваннем. Пры гэтым назва магла трансфармавацца з «пярэдзір» (ад слова «дзерці»)[2]. Паводле мовазнаўцы Валянціны Лемцюговай, пярэжар — пясчанае поле, на якім выгараюць пасевы[3]. ГісторыяРанняя гісторыяУ першай палове XV стагоддзя Пярэжыр належаў Судзівою Валімунтавічу, адносіўся да Бакштанскай воласці. У 1447 годзе Станіслаў Кезгайла праз сваю рэлігійнасць аддае частку бакштанскіх маёнткаў разам з местам Ігуменам і 2000 сялянамі ва ўласнасць біскупам віленскім. Гэтая перадача ўключала Пярэжыр, а таксама суседнія вёскі і маёнткі: Азярычына, Узляны, Лешніцу, Такарню і інш[4]. У XVI стагоддзі ў складзе Менскага павета Віленскага, з 1566 года Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр уладанняў[5]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Землі былі канфіскаваны ў каталіцкай царквы, у межах падаравання зямель за часамі кіравання Кацярыны II Пярэжыр з Такарнёй быў аддадзены генералу Аляксандру Іскрыцкаму[6], цэнтр уладанняў быў у Такарні. ![]() У 1800 годзе была ўніяцкая царква Мікалая Цудатворцы, якая згарэла ў 1812 годзе, карчма. У 1842 годзе была пабудавана новая драўляная праваслаўная царква Святога Мікалая на месцы старой уніяцкай, фундаваная генералам Іскрыцкім. Пасля 1861 года Пярэжыр стаў цэнтрам воласці Ігуменскага павета. У 1866 годзе было адкрыта народнае вучылішча, у якім на 1886 год вучылася каля 80 дзяцей, 1 дзяўчынка, на 1892 год вучыліся 62 хлопчыкі. У 1879 годзе Пярэжырская царква мела 23 дзесяціны ворыва, 10 дзесяцін сенакосу[7]. У 1886 годзе ў сяле быў млын і вінакурны завод. Паводле перапісу 1897 года ў сяле быў хлебазапасны магазін і піцейны дом. У 1900 годзе настаўнікам працаваў Фёдар Пасюк. У 1906 годзе народнае вучылішча атрымала ўласнае памяшканне. Настаўнік Адам Вайцяхоўскі за ўдзел у 1-м нелегальным з’ездзе настаўнікаў Мінскай губерні 9 ліпеня 1906 года быў пакараны звальненнем з пасады. Побач з сялом на 1906 год месціўся аднайменны чыгуначны раз’езд[7]. Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала няпоўная сярэдняя школа, у 1922 годзе было 3 настаўнікі і 150 вучняў. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Пярэжырскага сельсавета Смілавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 8 ліпеня 1931 года Пухавіцкага раёна, з 12 лютага 1935 года Рудзенскага раёна. У 1927 годзе створана тарфяная арцель, у 1929 годзе калгас «Перамога». З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічала савецкае падполле. У студзені 1943 года нямецкімі войскамі было спалена 28 дамоў, забіты 32 чалавекі[8]. З 20 студзеня 1960 года ў Пухавіцкім раёне. Насельніцтва
ІнфраструктураДзейнічае Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Гурыновіча (пры ёй музей імя былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча), ёсць вясковая амбулаторыя, аддзяленне сувязі Славутасці![]() ![]()
Страчаная спадчына
ПаданніВозераПаводле мясцовага падання, запісанага краязнаўцам Аляксандрам Ельскім у канцы XIX стагоддзя, вёска раней была значна большай, але праз нейкае страсенне яна правалілася і на яе месцы ўтварылася возера[6]. Само возера было асушана каналамі ў XIX стагоддзі, цяпер урочышча на яе месцы завецца Возера[11]. Дзям’ян і Мар’яДоўгі час у Пярэжыры шанаваліся два культавыя камяні: Дзям’ян і Мар’я, якія месціліся ля возера на ўзгорку з назвай Прошча. Валуны былі апісаны этнографам Адамам Багдановічам у канцы XIX стагоддзя. Паводле Багдановіча, валуны месціліся адзін ад аднаго на адлегласці каля 100 сажняў. Мар’я вышынёй у два аршыны, шырыню каля аршына, адзін фут таўшчынёй. Дзям’ян крыху меншы. Людзі бачылі ў валунах прыкметы людзей, Мар’я мела ўзвышэнне пасярэдзіне, якое лічылася жаночымі грудзьмі[12]. Ёсць два паданні пра ўзнікненне валуноў. Паводле першага, у час натоўпу муж з жонкай ратаваліся на лодцы, каля ўзгорка іх прыбіла да берага. Выратавацца можна было з адной умовай — не азірацца, пакуль не спадзе вада, але ў часе ўдару перуна яны абодва не вытрымалі і азірнуліся, пасля чаго адразу ж скамянелі. Паводле другога падання, Бог ператварыў Дзям’яна і Мар’ю ў камяні за працу ў святочны дзень[13]. Лічылася, што валуны лячылі паралюш, глухату, кульгавасць і шэраг іншых хвароб. Маладыя прасілі спрыяння ў шлюбе. Лічылася, што найбольшай сілай камяні валодаюць на маладзік і на Тройцу[14]. Шанаваць валуны прыходзілі з Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай, Пскоўскай і іншых губерняў[12]. Ім прыносілі ахвяраванні (лён, палатно, масла, сыр, ручнікі іншае), дзяўчаты неслі каралі і завушніцы. У 1932 ці 1933 годзе, за часамі камуністычнага змагання з рэлігіяй, адзін з мясцовым жыхароў перавёз валуны на свой двор, пазней выкарыстаў іх у часе будавання склепу. Паводле мясцовага падання, жыццё ў гэтага чалавека не склалася, яго сын загінуў, а самому яму давялося з’ехаць з вёскі, праз нейкі час ён зрабіў самагубства[15]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia