Забічаны
Забіча́ны[1] (трансліт.: Zabičany, руск.: Забичаны) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. ГісторыяУ XVIII стагоддзі ўваходзіла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пэўны час уласнасць Быкоўскіх, адносілася да маёнтка Зазер’е. Верагодна, назва паселішча пайшла ад прозвішча Быкоўскіх, бо раней вёска звалася Забычаны[2]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе былі карчма, млын, сукнавальня. У XIX стагоддзі да адмены прыгоннага права ўласнасць Ваньковічаў, апошні ўладальнік Эдвард Ваньковіч. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета, праваслаўны прыход Зазер’е[2]. У 1890 годзе адкрыта школа граматы. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia