Караваева (Пухавіцкі раён)
Карава́ева[1] (трансліт.: Karavajeva, руск.: Караваево) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавета. Месціцца за 27 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 37 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыяКараваева вядома з 1582 года, у валоданні спадчыннікаў Кезгайлаў[2], у складзе маёнтка Смілавічы-Бакшты Менскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У канцы XVII стагоддзя належала Завішам[3]. Крыштаф Завіша згадваў Караваева як «месца сярод пушчаў поўных дзікага звера»[3]. У 1710 годзе ўпамінаецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну[4]. У канцы XVIII стагоддзя Караваева, альбо Караваеў у складзе маёнтка Дукора, уласнасць Агінскіх[5], пазней уласнасць Оштарпаў. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У канцы XVIII стагоддзя, сярод іншых насельнікаў, было чацвёра мяшчан яўрэяў. Пасля 1861 года вёска ў Дукорскай воласці Ігуменскага павета. У 1880 годзе адкрыта школа граматы для хлопчыкаў, у 1890 годзе было 33 вучні. Паводле перапісу 1897 года была школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, капліца. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Караваева пісалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Працавала школа 1-й ступені. У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Новы шлях», была кузня. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Каля вёскі базіравалася савецкая партызанская брыгада «Беларусь». Акупацыйнымі войскамі ў час вайны было спалена 28 дамоў і забіта 15 жыхароў[7]. Насельніцтва
Вядомыя асобы
ІнфраструктураКаля Караваева размешчана радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу, ёсць школа. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia