Ельня (прыток Сажа)
Е́льня — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага раёна, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Старынка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Схілы даліны вышынёй 5—6 м, спадзістыя. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага раёна адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер’е Краснапольскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань складае 4—8 м. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia