Нямыльня

Нямыльня
Характарыстыка
Даўжыня 37 км
Басейн 380 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Глыбоцкае
 • Каардынаты 52°02′58″ пн. ш. 31°14′43″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне за 3 км ад вёскі Карпаўка
 • Каардынаты 52°01′28″ пн. ш. 30°56′44″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіны
Рэгіёны Гомельская вобласць, Чарнігаўская вобласць
Раёны Гомельскі раён, Рыпкынскі раён
physical
выток
выток
вусце
вусце

Нямы́льня[1] (у верхнім цячэнні Лубянка[2]) — рака ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі і Рыпкінскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны, левы прыток ракі Сож (басейн ракі Дняпро).

Гідраграфія

Даўжыня ракі 37 км, з іх 16 км у Гомельскім раёне[3]. Плошча вадазбору 380 км². Пачынаецца за 3 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Глыбоцкае Гомельскага раёна. Упадае ў Сож за 3 км у напрамку на ўсход ад вёскі Карпаўка Лоеўскага раёна. Часткова працякае па дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны[2]. Рэчышча Нямыльні часткова каналізаванае.

Асноўныя прытокі Струпаў, Быкаўка (справа, на тэрыторыі Беларусі), Лубянка (справа, часткова на мяжы з Украінай)[1], Аткільня (злева, на тэрыторыі Украіны)[2]. Каля вёсак Краўцоўка і Дзікалаўка (Гомельскі раён) на рацэ плаціна і сажалка (Краўцоўскае вадасховішча[4]).

Каля ракі пасёлак Паддабранка, вёскі Краўцоўка, Сямёнаўка (Беларусь), Нові Ярылавычы, Кысэліўка (Украіна).

Крыніцы

  1. а б Блакітная 1994.
  2. а б в Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
  3. Общая характеристика речной сети Гомельской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 снежня 2014.
  4. Сайт Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 ліпеня 2016.

Літаратура

  • Нямы́льня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 411. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Нямы́льня // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 274. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 28. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya