Кармянка

Кармянка
Характарыстыка
Даўжыня 14 км
Басейн 53 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Лебядзёўка
 • Каардынаты 53°10′06″ пн. ш. 30°44′28″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Гарадок
 • Каардынаты 53°07′20″ пн. ш. 30°52′04,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,4 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раён Кармянскі раён
physical
Кармянка
Кармянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Кармя́нка, Кармá — рака ў Кармянскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Назва

Адпачатная назва ракі захавалася ў тапоніме Карма, пад уплывам гэтага гідронім пазней трансфармаваўся ў вытворнае "Кармянка".

Назва балцкага паходжання, літоўскія гідранімічныя аналагі — рачныя назвы Karmė, Kermėžys. Таксама на Павоччы рака з балцкай назвай Кармянка (< Карма).

Гэтыя гідронімы звязаныя з літ. kermėti «нарастаць, абрастаць, зарастаць»[1][2]. Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[3] (> літ. keras «пень; куст»). Стасоўна да рэк найверагодней звязана з зарастаннем водарасцямі.

Гідраграфія

Даўжыня ракі 14 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 ‰. Пачынаецца на захад ад вёскі Лебядзёўка, вусце на паўднёвай ускраіне вёскі Гарадок. На рацэ гарадскі пасёлак Карма.

Крыніцы

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 148, 153.
  2. В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. II. Балто-славянские исследования. 1987. Москва, 1989. С. 56.
  3. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 572—573.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 172. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 г. (руск.)

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya