Покаць (рака)
Покаць — рака ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 504 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰. Пачынаецца на заходняй ускраіне мястэчка Няўмесны Краснапольскага раёна, вусце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Петраполле Веткаўскага раёна. Цячэ па Чачэрскай раўніне. Асноўны прыток — ручай Покатка. Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная (шырыня 0,5—1,5 км), у высокай плыні невыразная, у нізкай зліваецца з абалонай Сажа. Схілы ўмерана стромкія, месцамі стромкія, вышынёй 15—20 м, у сярэднім цячэнні адкрытыя. Абалона двухбаковая, шырыня яе ў сярэдняй і нізкай плыні 0,3—0,5 км, у вусцевай частцы 1—1,3 км. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім раёне на працягу 3,3 км, на астатнім працягу меандруе, моцназвілістае, асабліва ў сярэднім цячэнні. Шырыня ракі ў межань 0,5—2,5 м у высокай плыні, 10—12 м у сярэдняй і ніжняй. Берагі пераважна стромкія, ніжэй вёскі Покаць Чачэрскага раёна месцамі абрывістыя, у высокай плыні нізкія, забалочаныя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем у нізкай плыні 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Рака прымае сцёк з шэрагу мэліярацыйных каналаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia