Волчас (рака)
Во́лчас (Воўчаса) — рака ў Мсціслаўскім, Чэрыкаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). НазваНазва балцкага паходжання, пачатковая форма назвы — *Vilkesà (Вількеса́)[1]. Поўны гідранімічны адпаведнік — назва літоўскай рэчкі Vilkesà (на поўначы ад Вільнюса)[2]. Гідранімічны фармант -es- таксама ў такіх балцкіх гідронімах на Верхнім Падняпроўі і Верхнім Падзвінні, як Akesà (> Ачоса), Laukesà (> Лучоса), Velesà (Веляса )[3][4]. Ён шырока прысутны ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: žalias «зялёны» — žalesà «зеляніна; зяленіва», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[5][6]. Па-за тэрыторыяй Літвы назву Воўчаса (Вількеса́) можна аднесці да гідранімічнай спадчыны балтаў Пасожжа і сумежных тэрыторый. На Пасожжы такога ж паходжання, што і назва Воўчаса, назва ракі Аўчоса (прыток сожскай Басі), а на поўдні ад іх — назвы рэчак Вовчасова і Вовчасок (прытокі ракі Верэсня, на правабярэжжы Прыпяці ў яе ніжнім цячэнні), возера Вовчас / Овчес (на Падзесенні, ля дзесенскай рэчкі Віць каля горада Ноўгарад-Северскі)[7]. Для ўсіх гэтых гідронімаў аднаўляецца форма тыпу *Vilkesà. Значэнне гэтай назвы — «Ваўчыная (рака)», ад агульнабалцкага *vilkas, якое далей да індаеўрапейскага *u̯l̥ku̯os[8]. Блізкую балцкую «ваўчыную» назву магла мець і рака Сож. Менавіта вакол буйнога Сажа канцэнтруюцца гэтыя чатыры «ваўчыныя» рачныя назвы, разам з Воўчасай. Сожская назва таксама «ваўчыная», але фінская, звязаная з ліўскім suž, эстонскім suzi, фінскім susi «воўк»[9][10]. Яна мела ўзнікнуць на сожскіх вярхоўях, куды распаўсюджваўся ўплыў фіна-вугорскай па паходжанні археалагічнай культуры ямачна-грабенчатай керамікі. У пачатку сярэдняга неаліту (4400—4200 гг. да н.э.) яна насунулася з паўночнага ўсходу на тэрыторыю протабалтаў (нарвенская і нёманская археалагічныя культуры). Яе пашырэнне запынілася, крыху не даходзячы да Дзвіны, фрагментарна яе фіксуюць і на поўдні ад Дзвіны, у тым ліку на нарачанска-аўкштайцкім Паазер’і[11]. Імаверна, сам Сож або адзін з яго прытокаў у верхнім цячэнні меў балцкую «ваўчыную» назву, якая была перакладзеная прыхаднямі фінамі і пазней пашырылася і на ўсё цячэнне Сажа. ГідраграфіяАгульная даўжыня складае 80 кіламетраў, у Крычаўскім раёне 47 кіламетраў. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,7 ‰. Пачынаецца з балота на паўночным усходзе ад вёскі Доўгавічы (Мсціслаўскі раён). Рэчышча ў межах Крычаўскага раёна прыроднае. Мае прытокі: ручай Глінец[12], рака Яленка (справа)[13], ручаі (вёска Вародзькаў 1), працягласць якога 6,0 км і Язвітка (злева). Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia