Еўрапейская кінапрэмія 2019
32-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 7 снежня 2019 года ў тэатры «Haus der Berliner Festspiele » у Берліне. Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 20 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. 9 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка»[2]. 19 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[3]. Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам[4][5]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымаў нямецкі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг[6], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была ўганаравана французская актрыса Жульет Бінош[7]. Храналогія падзейАбвяшчэнне намінантаў і пераможцаў будучай кінапрэміі распачалося яшчэ ўлетку 2019 года. Першым вядомым лаўрэтам стаў нямецкі кінарэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг, 13 мая было аб’яўлена, што ён будзе ўганараваны Прэміяй еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні[6][8]. Неўзабаве пачаўся адбор фільмаў для ўдзелу ў асноўных намінацыях кінапрэміі. 20 жніўня 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання. Так званы «доўгі спіс» складаўся з 46 кінастужак вытворчасці 31 еўрапейскай краіны[1]. Пакуль тры з паловай тысячы кінаакадэмікаў былі прыцягнуты да разгляду рэкамендаваных карцін і выбару «кароткіх спісаў» намінантаў, гледачам было прапанавана паўдзельнічаць у выбары свайго фаварыта. Так, 2 верасня 2019 года на афіцыйным сайце Еўрапейскай кінапрэміі пачалося галасаванне, па выніках якога вызначаецца пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый». Намінантамі сталі 12 кінастужак[9]. 10 верасня Еўрапейская кінаакадэмія прадставіла новую прэміяльную катэгорыю — «Еўрапейскае дасягненне ў мастацкіх серыялах». Першымі лаўрэатамі ўзнагароды сталі Ахім фон Борыс , Хенрык Хандлёгтэн і Том Тыквер, стваральнікі і рэжысёры серыяла «Вавілон Берлін »[10]. Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была абвешчана 24 верасня 2019 года, Прэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе была прысуджана французскай актрысе Жульет Бінош[7][11]. 26 верасня Рада Еўрапейскай кінаакадэміі прыняла рашэнне дадаць яшчэ два фільмы да спісу поўнаметражных мастацкіх карцін, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. Гэтымі фільмамі сталі карціна Роя Андэрсана «Пра бясконцасць» і праца Рамана Паланскага «Я абвінавачваю»[1]. Яшчэ адзін конкурс, арыентаваны на шырокую аўдыторыю, распачаўся 1 кастрычніка, калі Еўрапейская кінаакадэмія і Гамбургскі кінафестываль абвясцілі пяцёх намінантаў на «Кінапрэмію еўрапейскіх універсітэтаў» (англ.: European University Film Award, EUFA). Да ўдзелу ў выбары пераможцы ў гэтай намінацыі прыцягваецца еўрапейскае студэнцтва[12]. 8 кастрычніка Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс намінантаў на прэмію «Еўрапейскае адкрыццё 2019 — Прыз ФІПРЭСІ». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца штогод у межах Еўрапейскай кінапрэміі маладым і шматабяцальным рэжысёрам за першы поўнаметражны фільм. У спіс намінантаў увайшло 6 дэбютных карцін[13][14]. Яшчэ тры намінацыі былі абвешчаны ў другой палове кастрычніка: 15 кастрычніка быў аб’яўлены спіс намінантаў у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі анімацыйны поўнаметражны фільм», у спіс увайшлі 4 анімацыйныя працы[15][16]; праз тыдзень, 22 кастрычніка, быў апублікаваны спіс намінантаў на «Найлепшы еўрапейскі кароткаметражны фільм», у спіс увайшлі 5 кінастужак[17][18]; і яшчэ праз тыдзень, 29 кастрычніка, былі названы 3 прэтэндэнты на званне «Найлепшай еўрапейскай камедыі»[19]. Намінанты ў асноўных катэгорыях — «Найлепшы еўрапейскі фільм», «Найлепшы еўрапейскі рэжысёр», «Найлепшая еўрапейская актрыса», «Найлепшы еўрапейскі акцёр» і «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» — традыцыйна былі названы на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі. Абвяшчэнне адбылося 9 лістапада, а лідарамі па колькасці намінацый сталі кінастужкі «Боль і слава», «Здраднік» і «Я абвінавачваю», адзначаныя чатырма намінацыямі. Па тры намінацыі атрымалі «Партрэт дзяўчыны ў агні» і «Фаварытка»[2]. Пераможцаў у тэхнічных намінацыях Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла 19 лістапада. Лаўрэаты абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: «Найлепшы еўрапейскі аператар», «Найлепшы еўрапейскі мантажор», «Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык», «Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах», «Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму», «Найлепшы еўрапейскі кампазітар», «Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр», «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах»[20][3]. Яшчэ адна ганаровая ўзнагарода была аб’яўлена 26 лістапада. Лаўрэатам Прэміі Еўрымаж за капрадукцыю стала харвацкая кінапрадзюсарка Анкіца Юрыч Тыліч[21]. 32-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі прайшла 7 снежня 2019 года. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам па колькасці атрыманых узнагарод стаў гістарычны фільм «Фаварытка», пастаўлены рэжысёрам Ёргасам Ланцімасам[4][5]. Адбор20 жніўня 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія апублікавала спіс поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію 2019 года. У спіс увайшлі 46 фільмаў, вытворчасцю якіх займалася 31 еўрапейская краіна[1]. Пазней, 26 верасня Рада Еўрапейскай кінаакадэміі прыняла рашэнне дадаць у гэты спіс яшчэ два фільмы: карціну Роя Андэрсана «Пра бясконцасць» і працу Рамана Паланскага «Я абвінавачваю». Такое дзеянне Рады Еўрапейскай кінаакадэміі адпавядае яе праву дадаткова ўключаць у спіс выдатныя фільмы, прэм’ера якіх адбылася ў перыяд з чэрвеня па верасень бягучага года. Цырымонія32-я цырымонія ўручэння Еўрапейскай кінапрэміі адбывалася 7 снежня 2019 года. Традыцыйна, як і кожны другі год, цырымонія праходзіла ў Берліне. Месцам правядзення быў абраны тэатр «Haus der Berliner Festspiele». Мастацкім кіраўніком цырымоніі стаў нямецкі кінарэжысёр Дзітрых Бругеман , ён займаўся сцэнарыем і рэжысурай мерапрыемства. Узначалілі цырымонію дзве еўрапейскія актрысы: Анна Бругеман і Айстэ Дыржутэ[70]. Першай узнагародай вечару стала прэмія Найлепшаму еўрапейскаму рэжысёру. На сцэну выйшла польская актрыса Іаанна Куліг і абвясціла пераможцам рэжысёра «Фаварыткі» Ёргаса Ланцімаса, які не быў прысутны на цырымоніі[71]. Затым Найлепшым еўрапейскім анімацыйным фільмам быў абвешчаны «Буньюэль у лабірынце чарапах » рэжысёра Сальвадора Сімы[72]. На сцэну выйшаў украінскі кінарэжысёр і актывіст Алег Сянцоў, які незадоўга да таго быў вызвалены з турмы. Яго прамова выклікала бурныя авацыі[73]. Услед за тым на сцэну выйшлі адразу ўсе лаўрэаты тэхнічных узнагарод, абвешчаных загадзя[74]. Наступная ўзнагарода ўручаецца Селін Ш’яма як Найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту за фільм «Партрэт дзяўчыны ў агні»[75]. Услед за тым намінантаў на званне Найлепшага еўрапейскага акцёра прадставіў дацкі акцёр Клас Банг . Статуэтка адыходзіць Антоніа Бандэрасу за ролю ў фільме «Боль і слава». Акцёр не прысутны на цырымоніі, і яго прамова адбываецца па відэасувязі[76]. Падобная сітуацыя адбываецца і з наступнай узнагародай — Найлепшая еўрапейская актрыса — якую прысуджаюць Алівіі Колман за фільм «Фаварытка». Прэмію атрымоўвае прадзюсар фільма, а прамова актрысы дэманструецца ў запісе[77]. Прэмія за Еўрапейскае адкрыццё года дастаецца фільму «Адрынутыя» рэжысёра Ладжа Лі[78]. Клер Дэні прадставіла лаўрэатку ганаровай прэміі за Еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе — Жульет Бінош. Узнагароджанне суправаджалася відэашэрагам з фрагментамі найлепшых роляў актрысы. У сваёй прамове Бінош адзначыла: «Мастацтва — гэта аддаваць, гэта знаходзіць новае, гэта дзяліцца і гэта адкрываць у нечым новы свет, адкрываць у нечым новае». Яна таксама звярнула ўвагу, што акцёрам варта з вялікай адказнасцю падыходзіць да выбару роляў[79][80]. Затым быў абвешчаны лаўрэат Прыза глядацкіх сімпатый — гэта апынуўся трыумфатар папярэдняй цырымоніі, фільм «Халодная вайна» рэжысёра Паўла Паўлікоўскага[81]. Самым яркім прадстаўленнем вечару стала ўручэнне Прэміі за прыжыццёвыя дасягненні нямецкаму рэжысёру, сцэнарысту і акцёру Вернеру Херцагу. Вядомага сваёй авантурнасцю і эксцэнтрычнасцю, рэжысёра ўшаноўваюць арыяй, у якой на камічны манер апяваюцца яго дасягненні[82][80]. Затым з прачулай прамовай у гонар Херцага выступіў прэзідэнт Еўрапейскай кінаакадэміі Вім Вендэрс[83]. Затым прэмію за Найлепшую камедыю атрымаў фільм «Фаварытка»[84], а Найлепшым дакументальным фільмам была названа карціна «Для Самы » рэжысёраў Ваада Аль-Катыба і Эдварда Уотса[85]. Фіналам цырымоніі стала ўручэнне ўзнагароды за Найлепшы еўрапейскі фільм. Са столі залы спусціўся анёл у залацістым уборы і перадаў канверт рэжысёру Дэвіду Ейтсу , які абвясціў пераможцам фільм «Фаварытка»[86]. Карціна стала бясспрэчным трыумфатарам цырымоніі, забраўшы агулам 8 статуэтак. Пераможцы і намінантыНіжэй прыведзены спісы пераможцаў[4] і намінантаў[87]. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона і прыводзіцца першым. Узнагароды за фільмПерсанальныя ўзнагародыТэхнічныя ўзнагароды19 лістапада 2019 года Еўрапейская кінаакадэмія абвясціла пераможцаў у тэхнічных намінацыях. Пераможцы абіраліся адмысловым журы з васьмі спецыялістаў, асноўваючыся на «доўгім спісе» мастацкіх фільмаў, рэкамендаваным Еўрапейскай кінаакадэміяй. Пераможцы вызначаліся ў васьмі намінацыях: Найлепшы еўрапейскі аператар, Найлепшы еўрапейскі мантажор, Найлепшы еўрапейскі мастак-пастаноўшчык, Найлепшы еўрапейскі мастак па касцюмах, Найлепшы еўрапейскі мастак па візажу і грыму, Найлепшы еўрапейскі кампазітар, Найлепшы еўрапейскі гукарэжысёр, Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах[20]. Глядацкія ўзнагароды
Ганаровыя ўзнагародыСтатыстыкаКолькасць узнагарод, атрыманых фільмам, можа быць большай за колькасць намінацый, бо тэхнічныя ўзнагароды прысуджаюцца без папярэдняга намініравання.
РэакцыяКалі 9 лістапада 2019 года былі абвешчаны намінанты ў асноўных катэгорыях, адным з лідараў прэміяльнай гонкі стаў фільм «Я абвінавачваю», адзначаны ў чатырох намінацыях, у тым ліку за Найлепшы еўрапейскі фільм. Шэраг французскіх феміністак і прафесіяналаў кінаіндустрыі, у тым ліку Разана Аркет, Андрэа Бесконд , Эрык Метае , Амандзін Гэй , Катрын Заўлаў, выступілі з прапановай выключыць карціну з барацьбы за ўзнагароды. Такая рэакцыя была выклікана тым, што абвяшчэнне намінацыі адбылося ўсяго праз некалькі дзён пасля навіны, што актрыса Валянціна Манье была нібыта згвалтавана Паланскім у 1975 годзе. Гісторыя была апублікавана ў газеце «Le Parisien » і была пацверджана тагачаснымі сведкамі. Група накіравала запыт дырэктару «EFA Production» Марыён Дорынг і сябрам журы, сярод якіх Надзя Бен Рашыд , Ваня Чэрнюл , Анэт Фокс , Эймер Ні Маалдомнай , Герда Кукук , Артур Пінейра , Гісле Твейта , Іштван Вадзя[118]. Тым не менш, намінацыі не былі скасаваныя. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia