Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў
Еўрапе́йская Ха́ртыя рэгіяна́льных моў або моў ме́ншасцей — адна з еўрапейскіх дамоў, прынятая ў 1992 годзе пад эгідаю Савета Еўропы з мэтай абароны і прасоўвання гістарычных моў або моў меншасцей у Еўропе, падрыхтоўку да якой ажыццявіла Пастаянная Канферэнцыя па мясцовых і рэгіянальных уладах Еўропы. Фактычныыя палажэнні былі складзены Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы на аснове рэкамендацыяў Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Еўропы — арганізацыі, што ўтварылася ў выніку рэарганізацыі Пастаяннай Канферэнцыі. Асноўныя прынцыпыПалажэнні Хартыі прадугледжваюць падтрымку мовам, што традыцыйна выкарыстоўваюцца грамадзянамі дзяржаў-падпісантаў Хартыі і пры гэтым у значнай ступені адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы/мовы большасці, маюць пэўную тэрытарыяльную аснову або выкарыстоўваюцца ў межах усяе дзяржавы. Зыходзячы з азначанага, Хартыя не прадугледжвае падтрымку моў мігрантаў або моў, што разглядаюцца ўладамі дзяржавы як дыялект афіцыйнай мовы або мовы большасці. Падтрымку з боку Хартыі таксама могуць атрымаць мовы, якія не маюць дзяржаўнага статусу, але маюць афіцыйны статус у якой-небудзь адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінцы краіны (напрыклад, каталонская мова ў Каталоніі). З іншага боку, палажэнні Хартыі могуць не распаўсюджвацца на мовы, якія з’яўляюцца дзяржаўнымі, але фактычна ёсць мовамі меншасці (напрыклад, ірландская мова ў Рэспубліцы Ірландыя). Існуюць прэцэдэнты падпісання Хартыі, але наступнай пасля гэтага Канстытуцыйнай забароны дзеяння Хартыі (Францыя). Палажэнні Хартыі прапаноўваюць усім дзяржавам-падпісантам вялікі набор сродкаў для абароны і заахвочвання выкарыстання мясцовых гістарычных рэгіянальных моў або моў меншасцей. Палажэнні Хартыі прадугледжваюць два ўзроўні абароны рэгіянальных моў, аднак усе дзяржавы-падпісанты мусяць прытрымлівацца прынамсі мінімальнага ўзроўню падтрымкі. Дзяржава-падпісант таксама можа ўзяць на сябе абавязацельствы па вышэйшым узроўні падтрымкі мовы, у выніку чаго дзяржава-падпісант абавязваецца ўзяць на сябе забеспячэнне не менш як 35 захадаў па абароне моў. Мовы, што знаходзяцца пад абаронай паводле ХартыіНіжэй прыведзены пералік краін-падпісантаў Хартыі, а таксама мовы, што атрымалі ў іх падтрымку пасля ратыфікацыі Хартыі. У дужках прыведзеная дата ратыфікацыі[2].
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia