Шатландская раўнінная мова
![]() Шатландская мова, скотс, англа-шатландская (скотс: Scots leid, англ.: Scots, гэльск. Albais/Beurla Ghallda) — адна з германскіх моў, блізкароднасная англійскай мове. Часам лічыцца дыялектам ці рэгіянальным варыянтам англійскай (так званы сярэднешатландскі дыялект старажытнаанглійскай мовы). Распаўсюджаная ў раўніннай Шатландыі (поўдзень і ўсход краіны), адсюль другая назва — раўнінная шатландская (Lallans Scots, англ.: Lowlands). Не варта блытаць з кельцкай шатландскай мовай, інакш званай гэльскай. З узмацненнем уплыву англа-нармандскіх дваран у Шатландыі і развіццём гандлю з XIV стагоддзя скотс пачаў выцясняць з абыходку кельцкую шатландскую. Паступова гэльская мова стала сродкам зносін толькі жыхароў горнай часткі краіны і Гебрыдскіх астравоў, тады як насельніцтва гарадоў і раўнін, а таксама дзяржаўная адміністрацыя і дваранства перайшлі на скотс. Ужо ў канцы XV стагоддзя той факт, што кароль Якаў IV валодаў гэльскай мовай, выклікаў здзіўленне сучаснікаў. Пасля аб’яднання Англіі і Шатландыі пад уладай аднаго манарха ў 1603 годзе скотс стаў выцясняцца англійскай. На шатландскай мове з часоў Сярэднявечча існуе багатая літаратура, перш за ўсё паэзія (Роберт Генрысан, Уільям Данбар, Гэвін Дуглас). Самы вядомы ў свеце шатландскі паэт — Роберт Бёрнс. Шатландскія дыялектызмы і нават урыўкі тэксту сустракаюцца ў англамоўных аўтараў рознага часу — ад Вальтэра Скота да Ірвіна Уэлша. Пра назвуНайбольш агульнапрынятай назвай гэтага ідыёму ў беларускай мове з’яўляецца «шатландская» (мова ці дыялект). Аднак тая ж самая назва выкарыстоўваецца і для назвы гэльскай мовы. Часам таксама выкарыстоўваюцца назвы: скотс, лаланс, ніжнешатландская. Пытанні класіфікацыіСтандартны англійскі і шатландскі ўзыходзяць да розных дыялектаў старажытнаанглійскай (англасаксонскай) мовы. Іх істотная дыферэнцыяцыя пачалася ў XI—XII стагоддзях. Росквіт сярэднешатландскай прыпадае на XIV—XVI стагоддзі, аднак пасля аб’яднання каралеўстваў у 1606 годзе пачалося паступовае збліжэнне моў і англійская пачала выціскаць шатландскую. ЛінгвагеаграфіяУ сучаснай шатландскай назіраецца вялікая дыялектная дробнасць, асабліва ў горных раёнах і на астравах. Агульнагутарковая форма, якая існавала да XVI—XVII стагоддзяў, пазней выйшла з ужывання. У наш час, нягледзячы на наяўнасць літаратурнай мовы, няма агульнапрынятага гутарковага стандарту. Англійская мова на тэрыторыі Ніжняй Шатландыі, апроч стандартнага варыянта, прадстаўлена таксама так званай шатландскай англійскай (Scottish Standard English), якая адчула некаторы ўплыў шатландскай мовы. Арэал і колькасцьКолькасць актыўных носьбітаў ацэньваецца ў паўтара мільёна (з чатырох мільёнаў, якія жывуць у Ніжняй Шатландыі). Астатнія валодаюць тымі ці іншымі прамежкавымі формамі паміж стандартнай англійскай і традыцыйнай шатландскай. У наш час шатландская захавалася ў сельскай мясцовасці і ў часткі гараджан. Шатландская застаецца пераважна мовай вёскі, хоць значныя групы актыўных носьбітаў ёсць ва ўсіх гарадах рэгіёна. Сацыялінгвістычныя звесткіТрадыцыйна разглядаецца як разнавіднасць англійскай (дыялект ці група дыялектаў). Усё большы размах набывае рух за прызнанне шатландскай у якасці адной з трох асноўных моў Шатландыі (нароўні з гэльскай і англійскай). Да гэтага часу[якога?] яна не ўключана ў праграму школьнай адукацыі, хоць варыянты такога ўключэння распрацоўваліся. Афіцыйная моўная палітыка стараецца не заўважаць існавання шатландскай мовы, што асабліва ашаламляльна на фоне актыўных мер, якія прымаюцца па захаванні гэльскай мовы і нават па падтрыманні моў імігрантаў з Азіі і Афрыкі. Усе іншыя лічацца англамоўнымі, з некаторымі мясцовымі варыяцыямі. Нягледзячы на гэта, шатландская мова мае адносна высокі сацыяльны прэстыж у рэгіёне, асабліва калі параўноўваць са становішчам англійскіх дыялектаў у Англіі. Асабліва трывалае месца яна займае на поўначы Шатландыі і на астравах (Аркнейскі і Шэтландскі архіпелагі). Змяшаныя формы мовыПаміж стандартнай англійскай і традыцыйнымі шатландскімі дыялектамі існуе вялікая колькасць прамежкавых формаў ад рэгіянальнай англійскай да гарадскіх шатландскіх дыялектаў, у якіх вялікая колькасць спрадвечнай лексікі заменена англійскімі эквівалентамі. Дыялекты![]() На шатландскай мове заснаваны шатландскі кант — крэольская мова «шатландскіх падарожнікаў», цыганападобнай качавой групы. Гісторыя мовыДа XVII стагоддзя існавала багатая пісьмовая традыцыя на шатландскай мове, якая сышла на нішто пасля аб’яднання Шатландыі і Англіі. Сучасная шатландская літаратурная мова наўрад ці можа лічыцца непасрэдным працягам сярэднешатландскай, нягледзячы на багацце старажытных слоў. Пачынаючы з сярэдзіны XX стагоддзя робяцца пастаянныя спробы ўсталяваць адзіную норму для пісьмовай шатландскай мовы. Да нашага часу існуюць некалькі арфаграфічных мадэляў, блізкіх адна да адной. Іх агульным прынцыпам з’яўляецца пазадыялектнасць і ўлік літаратурнай традыцыі папярэдніх стагоддзяў. Ёсць вялікая колькасць літаратуры, галоўным чынам фальклорнага і гісторыка-культурнага характару. Існуе таксама і звычайная проза. Адзін з найбуйнейшых шатландамоўных пісьменнікаў XX стагоддзя — Х'ю Мак-Дыярмід.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia