Жалезны чалавек (міфалогія)Жалезны чалавек — персанаж беларускай міфалогіі, вера ў якога існавала ў Цэнтральным Палессі (Жыткавіцкі раён). Часцей за ўсё выкарыстоўваўся як «страшыдла», якім палохалі дзяцей, каб тыя не хадзілі ў лес. АпісаннеВолат, які жыве ў лесе ці ў балоце. Яго цела цалкам складаецца з жалеза. Ахоўвае свае ўладанні. Небяспечны для дзяцей. ІнтэрпрэтацыяУяўленне аб Жалезным чалавеку абумоўлена наяўнасцю ў беларускіх балотах пакладаў самародкавага жалеза. Некаторыя жалезныя самародкі маглі быць візуальна падобныя да чалавечай фігуры. Паколькі здабыча балотнага жалеза існавала ў Беларусі яшчэ да з'яўлення тут славян, можна меркаваць аб вельмі старажытным паходжанні вобраза Жалезнага чалавека. У мастацкім рамане В. Казько «Неруш» Жалезны чалавек прадстаўлены ахоўнікам багацця роднай прыроды і супрацьстаіць несумленным меліяратарам, увасабляючы экалагічныя прынцыпы народа. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia