Сонца (беларуская міфалогія)Сонца — архетыпнае боства у міфалогіях большасці народаў, адна з найстаражытнейшых міфалагічных постацей. АпісаннеЗвестак аб дахрысціянскіх кульце сонца на Беларусі амаль не захавалася, але відавочна, што ён быў непасрэдна звязаны з культам месяца. Салярная сімволіка на кераміцы вядомыя яшчэ з часоў неаліту. Сімвалічная выява сонца нярэдка сустракаецца на беларускіх народных арнаментах. У валачобных песнях абодва нябесныя целы характарызуюцца як ідэальная шлюбная пара, муж і жонка. Гэтыя песні зводзяцца да агульных рысаў зместу: стаіць залатая гара, на ёй — хата, у якой ёсць «вокны» — Сонца, Месяц і Зоркі. Месяц у тым доме — гаспадар, Сонца — яго гаспадыня[1]. Вобраз «хаты», хутчэй за ўсё, увасабляе сабой сусвет, шлюб Сонца і Месяца — спрадвечны парадак. Але ў этнаграфічных звестках утрымліваюцца намёкі на парушэнне такога парадку ў далёкім міфалагічным мінулым: часцей за ўсё з-за таго, што Месяц заляцаўся да Зарніцы (Зары-Зараніцы). У выніку ён церпіць кару ад Пяруна, і сусветны парадак аднаўляецца. Аналагічныя матывы пакарання Месяца ёсць у балцкай міфалогіі. Паводле М. М. Галькоўскага, даследчыка славянскай міфалогіі, сонца ў архаічнай традыцыі, хутчэй за ўсё, не лічылася прычынай святла і цяпла[2]. Яно было проста «дзённым вокам». Лічылася, што Сонца цягнуць па небе птушкі (гусі, качкі), якія вечарам спушчаюцца на ваду на краі свету. Там Сонца ўсю ноч адпачывае ў сваім палацы. Таксама на поўдні ля самага Сонца, дзе было вечнае лета, размяшчаўся Вырай — краіна, куды на зіму адляталі птушкі. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia