Бараноўшчына
Барано́ўшчына — колішняя вёска і пасёлак, з 1978 года ў складзе Мінска. ГісторыяУ 1791 годзе вёска Баранаўшчызна Каралішчавіцкай парафіі, двор, фальварак, 3 дамы, шляхецкая ўласнасць. У 1897 годзе сядзіба Бараноўшчына, двор, 7 жыхароў[1]. У 1917 годзе хутар у Старасельскай воласці Мінскага павета; 6 двароў, 39 жыхароў. За савецкім часам вёска, ля вёскі месціўся аднайменны пасёлак[2]. 20 студзеня 1960 года вёска Бараноўшчына і гадавальнік Бараноўшчына пералічаны са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Ждановіцкі сельсавет[3]. У 1978 годзе вёска і пасёлак уключаныя ў межы горада Мінска. Усходняя частка вёскі захавалася да 2000-х гадоў, месцілася па вуліцы Бараноўшчына. Апошні дом па адрасе Бараноўшчына, 23 знесены каля 2010 года. У 2016 годзе ўсталяваны памятны камень каля гандлёвага цэнтра на выхадзе з станцыі метро Каменная Горка, дзе ў пачатку XIX ст. месціўся фальварак Бараноўшчына, які даў пачатак вёсцы[4]. Назву Бараноўшчына носіць прыпынак грамадскага транспарту па вуліцы Прытыцкага. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia