Ржавец (Мінскі раён)
Ржа́вец[1] (трансліт.: Ržaviec, руск.: Ржавец) — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета. У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[2]. НазваНазва-характарыстыка: водацёкі са стаячай іржавай вадой. ГісторыяЗгадваецца ў 1582 годзе як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1791 годзе вёска Ржавічэ маёнтка Веснінка ў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе засценак, уласнасць Г. Гардзялкоўскай, 2 двары, 22 жыхары. У 1815 годзе ўласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі. У 1897 годзе ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; побач цагельны завод, двор, 15 жыхароў[3]. У красавіку 2004 года вёска ўключана ў склад горада Мінска. Вясковыя вуліца Пясочная і Пясочны завулак пераназваныя ў Ржавецкую вуліцу і Ржавецкі завулак[4]. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia