Зарэчча (Кашалёўскі сельсавет)
Зарэ́чча — вёска ў Кашалёўскім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. На паўднёвым усходзе і поўначы мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 5 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 53 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Ліпа (прыток ракі Сож). На захадзе меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на захадзе далучаецца крывалінейная вуліца. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пралетарый», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года нямецкія карнікі спалілі 49 двароў, ад рук акупантаў загінулі 9 жыхароў. 14 жыхароў вёскі не вярнуліся з фронту. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia