Куляшоўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Куляшо́ўка[1] (трансліт.: Kuliašoŭka, руск.: Кулешовка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета. Паблізу ёсць паклады гліны. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 6 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўдні меліярацыйны канал. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў другой палове XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года засценак Куляшоўка (ён жа Сялец); знаходзіліся хлебазапасны магазін, вятрак. У 1925 годзе ў Кашалёўскім сельсавеце Бабруйскай акругі. У 1930 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года акупанты спалілі 14 двароў. У 1959 годзе ў складзе саўгаса імя П. Я. Галавачова (цэнтр — вёска Кашалёва). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia