Рудня Віктарынская
Ру́дня Віктары́нская[1] (трансліт.: Rudnia Viktarynskaja, руск.: Рудня Викторинская) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 7 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 55 км ад Гомеля. ГідраграфіяРака Гліна (прыток ракі Ліпа). Транспартная сеткаАўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя як вёска ў Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1799 годзе ва ўласнасці Дарыя-Дзярналовічаў. З 1846 года працавала валюшня, з 1884 года — хлебазапасны магазін. У 1909 годзе вёска Рудня Віктарынская (яна ж Рудня Ліпініцкая), 228 дзесяцін зямлі, побач была аднайменная сяліба і фальварак Віктарын, 9282 дзесяцін зямлі. У 1925 годзе ў Ліпініцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 57 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia