Кастрышча
Кастры́шча[1] (трансліт.: Kastryšča, руск.: Кострище) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета. На захадзе мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 4 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўначы рака Ліпа і меліярацыйныя каналы. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з дзвюх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных двухбакова, няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснавана ў канцы XVIII стагоддзя. Напачатку XIX стагоддзя невялікае паселішча з карчмой. У 1850 годзе ў складзе Кашалёўскага казённага маёнтка. З 1883 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, вятрак. У 1909 годзе — 281 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На фронце загінулі 32 жыхара мястэчка. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia