Кашалёва (Буда-Кашалёўскі раён)
Кашалёва[1] (трансліт.: Kašaliova, руск.: Кошелёво) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Кашалёўскага сельсавета. Паблізу ёсць паклады гліны. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 4 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 52 км ад Гомеля. Прыкладна за 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі працякае рака Ліпа. Транспартная сеткаАўтамабільная дарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з доўгай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай з двух бакоў драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяВыяўленае археолагамі гарадзішча (за 0,5 км на поўнач ад вёскі) сведчыць пра засяленне тэрыторыі гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XV стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага, уласнасць казны. У 1503 і 1508 гадах згадваецца ў грамаце пра перамір'е ў перапісцы Васіля III і Жыгімонта I па пытаннях памежных канфліктаў паміж Маскоўскай дзяржавай і Вялікім княствам Літоўскім. У 1560 годзе 12 дымоў, 4 службы, пустаўшчыны Хлусоўская, Пашкоўская, Гваздоўская, Дзербінская. У 1640-х гадах па інвентары Гомельскага староства ў Кашалёва 12 дымоў, 4 службы, 16 валоў, 13 коней, Свята-Міхайлаўская царква. У 1765 годзе — маёнтак, валоданне Вышынскага, цэнтр староства, якое аб'ядноўвала 4 вёскі з 72 дварамі. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1807—1809 гадах адбыліся выступы сялян Кашалёўскай воласці супраць памешчыка. Працяглы час вёска была цэнтрам казённага маёнтка, у склад якога ў 1824 годзе ўваходзілі вёскі Кашалёў, Кастрышча, Буда-Славянец, Сяльцо, Рудзенка, Бушаўка. З 1825 года дзейнічала карчма (валоданне Солтана). Праз вёску праходзіла паштовая дарога з Гомеля ў Жлобін. Па інвентары 1847 года 103 двары і 42 незанятыя ўчасткі. У 1886 годзе размяшчаліся: школа (адкрыта ў 1845 годзе), царква (валодала зямельным участкам і з 1830 года сукнавальняй), лякарня, 2 ветракі. З другой паловы XIX стагоддзя дзейнічаў хлебазапасны магазін. Цэнтр воласці (да 9 мая 1923 года), у склад якой у 1890 годзе ўваходзілі 38 населеных пунктаў з агульнай колькасцю 1064 двары. Па перапісе 1897 года знаходзіліся: драўляная на каменным падмурку царква (згарэла ў 1953 годзе), лякарня, вучэльня, 2 хлебазапасныя магазіны, лясніцтва, аддзяленне паштовай сувязі, 3 ветракі, 8 крам, карчма. З 1898 года працавалі 2 пільні. У 1908 годзе арганізавана крэдытнае таварыства. У 1909 годзе пры школе мелася бібліятэка. 22 кастрычніка 1919 года створаны Кашалёўскі валасны рэўкам. З 20 жніўня 1924 года цэнтр Кашалёўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1930 годзе арганізавана 2 калгасы, працавалі 3 ветракі, гамарня, 2 конныя крупарушкі, нафтавы млын, народная хата. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вызвалена 28 лістапада 1943 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 141 жыхар вёскі. У памяць пра загінуўшых у 1966 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік. У 1959 годзе цэнтр саўгаса імя П. Я. Галавачова. Працуюць маслазавод, базавая школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, лякарня, аддзяленне сувязі, магазін. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя выхадцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia