Брылёў (Буда-Кашалёўскі раён)
Брылёў[1] (трансліт.: Brylioŭ, руск.: Брилёв) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 3 км на поўнач ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 51 км ад Гомеля. ГідраграфіяНа поўдні меліярацыйны канал. Транспартная сеткаПобач аўтадарога Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Гаспадар фальварка Брылёў меў у 1858 годзе 213 дзесяцін зямлі і сад. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia