Гародзішча
Гаро́дзішча[1] (трансліт.: Harodzišča, руск.: Городище) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Кашалёўскага сельсавета. На поўдні і ўсходзе мяжуе з лесам. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 10 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 58 км ад Гомеля. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. ГісторыяЗаснаваны ў канцы XIX стагоддзя. Па перапісу 1897 года фальварак у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Найболей актыўнае будаўніцтва вялося ў 1920-х гадах. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1943 годзе, некаторы час у пасёлку размяшчаліся партызаны 1-й Буда-Кашалёўскай брыгады. 18 жыхароў вёскі загінулі на франтах. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Шарыбаўскі» (цэнтр — вёска Шарыбаўка). НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia