Талінская сінагога
Талінская Новая сінагога (Талінская сінагога, эст. Tallinna sünagoog; англ. Beit Bella Synagogue in Tallinn) — сінагога ў Таліне (Эстонія), адзіная ў сучаснай Эстоніі. Пабудавана ў 2007 годзе. Архітэктары — Каўр Стоар і Тыніс Кімель. Знаходзіцца на вуліцы Кару, 16 б. Зала Талінскай Новай сінагогі ўмяшчае 230 чалавек (не ўключаючы балкона, прызначанага для жанчын). У будынку сінагогі абсталявана міква, адкрыты адзіны ў Эстоніі кашэрны рэстаран «Іерусалім». Равін у сінагозе — галоўны равін Эстоніі, Эфраім Шмуэль Кот. ГісторыяДа канца 1941 года яўрэйскае насельніцтва, якое засталося ў Таліне, было знішчана немцамі і эстонскімі калабарацыяністамі. Сінагога на вуліцы Маакры, якая дзейнічала да нямецкай акупацыі (1941—1944), была пераўтвораная нацыстамі ў склад, а затым разбурана пры бамбардзіроўцы Таліна савецкай авіяцыяй у сакавіку 1944 года. Руіны сінагогі былі знесены ў 1948 годзе. Сінагога ў Тарту была спалена ў 1944 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны ў Таліне існавалі яўрэйскія малельныя дамы, апошні з якіх да 2000 года размяшчаўся ў невялікім аднапавярховым будынку на вуліцы Магдалена. Талінская Новая сінагога стала першай сінагогай, пабудаванай у Эстоніі пасля Другой сусветнай вайны. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia