Манумент Перамогі ў Вызваленчай вайне
Кало́на Перамо́гі ў Вызваленчай вайне (эст.: Vabadussõja võidusammas) размешчаная на плошчы Свабоды ў Таліне (Эстонія). Адкрыццё мемарыяла, прысвечанага памяці загінуўшых у вайне за незалежнасць, адбылося 23 чэрвеня 2009. АпісаннеПомнік уяўляе сабой бетонную калону вышынёй 23,5 м, пакрытую 143 шклянымі плітамі са святлодыёдным падсвятленнем. Помнік выкананы ў форме Крыжа Свабоды II класы I ступені. Гэта найвышэйшая ўзнагарода за асабістую адвагу за час існавання ў 1919—1925 гадах аніводнага разу не была ўручана ніводнай асобе. ГісторыяІдэя стварэння манументу з'явілася яшчэ ў 1919 годзе, у канцы вайны. За перыяд 1918—1920 загінулі 3588 чалавек, 13 774 эстонцаў былі паранены[1]. У 1936 быў прыняты закон, што прадугледжваў усталяванне нацыянальнага манументу, аднак падрыхтоўчыя працы былі перарваны Другой сусветнай вайной, за якой прыйшла савецкая акупацыя. ![]() Па здабыцці незалежнасці ў 1991 годзе пытанне пра ўсталяванне помніка загінуўшым у вайне 1918—1920 паўстала ізноў. Увесну 2005 Рыйгікогу прыняў пастанову аб тым, што помнік будзе ўсталяваны на талінскай плошчы Свабоды. На конкурсе, у якім узялі ўдзел больш за 40 праектаў, перамагла праца «Лібертас» Райнера Штэрнфельда, Андры Лайдрэ, Кадры Кігі і Анта Саві. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia