Лінахол

Славутасць
Лінахол
эст.: Linnahall
59°26′48″ пн. ш. 24°45′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Raine Karp[d]
Дата заснавання 1980
Сайт linnahall.ee
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лінахол — культурна-спартыўны комплекс у Таліне, Эстонія. Размешчаны на беразе заліва, побач з Пасажырскім портам і ў непасрэднай блізкасці ад сцен старога горада Таліна. У 1999 годзе ўнесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі як помнік архітэктуры. Рэгістравы адрас: вуліца Садама 1. У кастрычніку 2023 года былі прадстаўлены новыя канцэпцыі развіцця тэрыторыі Лінхола.

Масіўнае жалезабетоннае збудаванне ў стылі бруталізму ўпісана ў берагавую лінію, не парушаючы суцэльнасці гістарычнай часткі горада, якая адкрывалася з заліва. Пры абліцоўванні выкарыстаны камень вапняковых і даламітных парод мясцовага паходжання, як на талінскіх бастыёнах. Галоўныя архітэктары праекта — Райнэ Карп, Рыйна Алтмяэ і Юла Сірп. У складзе калектыва, які працаваў над стварэннем і ўвасабленнем праекта, яны ў 1984 годзе былі ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР.

Будынак Лінахола быў пабудаваны на агульнай восі з гасцініцай Віру.

Тэрыторыя — 38000 м². У будынку была зала на 4200 месцаў, кафэ на 150 месцаў, лядовы хол на 3000 месцаў, кегельбан, дыскатэка і вялікая колькасць дапаможных памяшканняў. У зале, ззаду галоўнай сцэны, быў вывешаны гіганцкі габелен плошчай 503 квадратныя метры, мастака Эна Пыльдроаса. Вакол усёй залы на паветранай падушцы апускалася спецыяльная драўляная сцяна-мембрана з гумовым нізам — гэта дазваляла забяспечыць неверагодную акустыку. З кожнага з двух бакоў залы знаходзіліся гардэробы па 2700 месцаў для верхняга адзення.

Крыніцы

  1. archINFORM — 1994. Праверана 1 жніўня 2018.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya