Кляштар Святой Брыгіты
Кляштар Святой Брыгіты, Кляштар Святой Біргіты (эст.: Pirita klooster, Пірыта) — былы кляштар у Таліне, Эстонія. Належаў Ордэну Святой Біргіты. Кляштар быў найбуйнейшым кляштарным збудаваннем у Лівоніі. Будаўніцтва жаночага кляштара Ордэна Святой Біргіты распачалі заможныя талінскія купцы ў 1407 г. Будынак ўяўляў сабой тыповую для сярэднявечча сакральную пабудову ў познегатычным стылі. На сёння ад усяго комплексу, разбуранага у 1575 годзе ў ходзе Лівонскай вайны рускімі войскамі, захаваўся толькі заходні франтон кляштарнай царквы, вышынёй 35 м, і яе бакавыя сцены. У XVII стагоддзі побач з руінамі кляштара былі зроблены могілкі, на якіх хавалі мясцовых сялян. Своеасаблівасць гэтага жаночага кляштара — у ім дазвалялася жыць і весці набажэнствы святарам мужчынскага полу. У цяперашні час старажытныя руіны манастыра ператварыліся ва ўнікальную славутасць і месца для адпачынку. Тут ладзяцца канцэрты пад адкрытым небам. На тэрыторыі манастырскіх руінаў праводзяцца экскурсіі. Цікавыя фактыУ 1965 годзе на тэрыторыі кляштара праходзілі здымкі мастацкага фільма «Горад майстроў» (кінастудыя «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Бычкоў). Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia