Царква Святога Іаана (Талін)
Царква́ Свято́га Іаана (эст.: Jaani kirik) — лютэранская парафіяльная царква ў Таліне (Эстонія). Збудаваная ў 1862—1867 гадах і названая ў гонар святога Іаана Евангеліста, Хрыстовага вучня і аўтара чацвёртага хрысціянскага Евангелля. ГісторыяДа сярэдзіны XIX стагоддзя парафіяльная царква Святога Духа налічвала больш за 14 000 вернікаў, і ў 1851 годзе пачаўся збор сродкаў на пабудову новага храма ў новай частцы горада. Будаўніцтва пачалося ў верасні 1862, кансекрацыя адбылася 17 снежня 1867 года. АрхітэктураЦарква збудавана ў неагатычным стылі паводле праекту талінскага архітэктара Крыстафа Аўгуста Габлера. Мае з заходняга боку высокую вежу з дэкаратыўным шпілем. З'яўляецца архітэктурнай дамінантай плошчы Свабоды. У 1930-х і ў 1950-х гадах былі прапановы зруйнаваць царкву: на думку некаторых архітэктараў, стыль царквы псаваў агульны ансамбль плошчы. Аднак дзякуючы пратэстам гэтага не адбылося. КрыніцыСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia