Сабор Святых Пятра і Паўла (Талін)
Сабор святых Пятра і Паўла (эст.: Tallinna Peetri ja Pauli Toomkirik) — каталіцкі храм у Таліне, Эстонія. Кафедральны сабор дыяцэзіі Таліна. Унесены ў Дзяржаўны рэгістр помнікаў культуры Эстоніі як помнік архітэктуры. ГісторыяПасля Рэфармацыі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі не было каталіцкіх храмаў. З 1799 года палякі, якія жылі ў Таліне, выкарыстоўвалі для набажэнства трапезную былога дамініканскага кляштара святой Кацярыны. Пасля таго як каталіцкая абшчына ўзрасла да 1500 чалавек, было вырашана пабудаваць каталіцкую царкву ў горадзе. Праект царквы быў распрацаваны архітэктарам Карлам Росі. У 1841 годзе пачалося будаўніцтва касцёла. 26 снежня 1845 года адбылося асвячэнне царквы. У 1924 годзе ў Эстоніі была створана Апостальская адміністратура Эстоніі і царква святых Пятра і Паўла стала кафедральным саборам гэтай каталіцкай структуры. З 1930 года пробашчам сабора быў святар Эдуард Прафітліх, які ў 1931 годзе быў прызначаны Апостальскай Сталіцай арцыбіскупам і апостальскім вікарыем Апостальскай адміністратуры Эстоніі. У 1941 годзе Эдуард Профітліх быў арыштаваны і памёр у турме Кірава ў 1942 годзе. Яго пераемнік Генры Венлінг таксама быў арыштаваны ў 1945 годзе. Да 1950 года ў царкве не было пробашча. У 1952 годзе настаяцелем царквы быў прызначаны латышскі сьвятар Мітэліс Крумпанс, які выконваў свае абавязкі да 1987 года. АпісаннеЦарква мае форму базілікі і пабудавана ў класічным стылі з дзвюма неагатычнымі вежамі. Унутраная прастора падзелена трыма нефамі. У алтарнай частцы захавалася ікона Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі працы Гвіда Рэні, якая была падорана прыходу баварскім каралём Людвігам I. |
Portal di Ensiklopedia Dunia