Шведская царква Святога Міхаіла (Талін)
Шведская царква Святога Міхаіла (эст.: Rootsi-Mihkli kirik, шведск.: Svenska S:t Mikaelskyrkan) — царква ў гістарычным цэнтры Таліна, вуліца Руйтлі, д. 9. Помнік сярэднявечнай архітэктуры. Належыць лютэранскай парафіі, якая ўваходзіць у ЭЕЛЦ. ГісторыяУ 1249 годзе ў Таліне быў заснаваны жаночы кляштар ордэна цыстэрцыянаў. У канцы XIV ці пачатку XV стагоддзя манастырская капэла Святога Венцэля была грунтоўна пашырана. У 1631 г. маёмасць (у тым ліку будынкі) кляштара была секулярызаваная: у частцы будынкаў размясцілася мужчынская гімназія (цяпер — гімназія Густава Адольфа), у другой частцы — друкарня, а царква стала ўласнасцю шведскага гарнізона. ![]() У 1716 годзе па загаду Меншыкава царква была рэарганізавана ў рускую гарнізонную царкву (у 1732 годзе асвечана як праваслаўная Праабражэнская царква). Шведы былі вымушаны збірацца ў іншым будынку — у шпіталі іанітаў. Але і гэты будынак у шведаў адабралі пасля Другой сусветнай вайны — тут размясцілася спартшкола. Пасля візіту ў 1992 годзе ў Эстонію караля Швецыі будынак зноў перадалі Царкве. У 2002 годзе адрамантаваны і рэканструяваны будынак быў асвечаны. |
Portal di Ensiklopedia Dunia