Магілёўская (станцыя метро)
Магілёўская (трансліт.: Mahilioŭskaja) — канцавая станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэну. Адкрыта 5 верасня 2001 года ў складзе пятага ўчастка Аўтазаводскай лініі. На Магілёўскай упершыню былі пабудаванаы два ліфты для інвалідаў, а таксама ўсталяваны павільёны над выйсцямі, якія ахоўваюць лесвіцы ад дажджу і снегу. ВыйсціВыйсці з двух вестыбюляў станцыі вядуць да Партызанскага праспекту, Ангарскай і Байкальскай вуліц, Палаца спорту Мінскага аўтамабільнага заводу, аўтастанцыі «Аўтазаводская». У ноч з 5 на 6 ліпеня 2011 года ў адзін з уваходаў на станцыю ў выніку буйнога ДТЗ ўрэзаўся грузавік, праз гэта на некалькі дзён другое выйсце станцыі было зачынена на рамонт. Па стане на верасень 2011 году адзін з крытых уваходаў застаецца часткова разабраным. Галерэя
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia