Маладзёжная (станцыя метро, Мінск)
«Маладзёжная» (трансліт.: Maladziožnaja) — станцыя Аўтазавадской лініі Мінскага метрапалітэна. Адкрыта 3 ліпеня 1995 года ў складзе другога ўчастку Аўтазавадской лініі, які ўключаў дзве станцыі. Размешчана паміж станцыямі «Пушкінская» і «Фрунзенская». КанструкцыяАднаскляпнёвая станцыя мелкага закладання з двума вестыбюлямі. ВыхадыВыхады са станцыі вядуць да вуліцы Кальварыйскай і на 1-ы Загарадны завулак. Побач з «Маладзёжнай» праходзіць чыгуначная лінія маладзечанскага кірунку, і размешчана станцыя «Мінск-Паўночны». Выхад з платформы ў кірунку чыгуначнай станцыі першапачаткова быў зачынены, эскалатары, што вывозяць да яго, спынены. Восенню 2011 года будаўніцтва другога выхаду да станцыі «Мінск-Паўночны» было завершана. Вясной 2012 года адкрыты выхад на платформу чыгуначнай станцыі «Мінск-Паўночны». У 2015 годзе адкрыты пераход да гандлёвага цэнтра «Карона». Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia