Аб’яднанне беларускіх жанчынАб'яднанне беларускіх жанчын (АБЖ), таксама ўжывалася назва Згуртаванне беларускіх жанчын — беларуская юрыдычна не аформленая грамадская арганізацыя беларускіх жанчын у эміграцыі. АБЖ дзейнічала як ініцыятыўная група: ладзілі імпрэзы, бралі на сябе арганізацыю банкетаў, абедаў, грамадскіх святкаванняў, праводзілі дабрачынныя акцыі, збіралі пасылкі суайчыннікам у Германію, а пазней у Польшчу. У 1948 прадстаўнічка АБЖ ўдзельнічала ў адным з украінскіх святаў як дэлегатка ад гэтай арганізацыі. У 1950—1951 быў створаны аддзел АБЖ у Саўт-Рыверы, які фактычна дубляваў дзейнасць усёй арганізацыі. У канцы 1951—пачатку 1952 у кіраўніцтва аддзела ўваходзілі Лёнгіна Брылеўская (старшыня), Вера Коўш і Надзея Занкавіч[1]. У сярэдзіне 1950-х дзейнасць АБЖ спынілася, а ягоныя функцыі пераняла сястрыцтва пры створанай у 1950 у Саўт-Рыверы парафіі царквы Св. Еўфрасінні Полацкай. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia