Канскі кінафестываль 1994
47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера ». Закрываў фестываль пазаконкурсны фільм «Серыйная мамаша » рэжысёра Джона Уотэрса[1][2]. Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4]. Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[5][6][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[7]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць » (рэж. Чжан Імоў ) і «Стомленыя сонцам » (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго » (рэж. Патрыс Шэро). ЖурыАсноўны конкурсСклад журы асноўнай конкурснай праграмы[4]:
Залатая камераСклад журы конкурсу «Залатая камера »[4]:
Афіцыйны адборАсноўны конкурс мастацкага кіноДля ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме былі абраны 23 фільмы[8][4][9]. Фільмы-лаўрэаты трох галоўных прызоў фестывалю абазначаны наступным чынам: Залатая пальмавая галіна , Гран-пры журы , Прыз журы . Асаблівы поглядДля ўдзелу ў праграме «Асаблівы погляд» быў абраны 21 фільм[8][4]. Пазаконкурсная праграмаДля ўдзелу ў пазаконкурснай праграме было абрана 11 фільмаў[8][4].
Цырымонія ўзнагароджанняЦырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў у Канах[3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4]. Уся ў залатым, яна па чарзе выклікала Клінта Іствуда і Катрын Дэнёў з пытаннямі аб пераможцах у той ці іншай намінацыі, і старшыні журы, абое ўбраныя ва ўсё белае, называлі абраных журы лаўрэатаў[65]. Адным з найбольш эмацыйных момантаў цырымоніі стала ўручэнне Прыза за найлепшую жаночую ролю , які нечакана атрымала Вірна Лізі. Бледная і злавесная ў ролі Кацярыны Медычы ў фільме «Каралева Марго », яна прыбыла на цырымонію ў кантрасным вобразе ззяючай бландзінкі. Прымаючы ўзнагароду, яна моцна расчулілася, і яе сустрэлі асабліва цёплымі апладысментамі[2]. Яшчэ адзін прыз за «Каралеву Марго» — Прыз журы — атрымаў рэжысёр карціны Патрыс Шэро. Канфузны момант здарыўся з К’ярай Мастраяні, дачкой знакамітага італьянскага акцёра і Катрын Дэнёў. Маладая актрыса была сярод тых, хто дапамагаў уручаць прызы. У самы адказны для яе момант К’яра запнулася, і тэлекамеры імгненна выхапілі твар Дэнёў, які перасмыкнуўся ад хвалявання за дачку[65]. Прыз за найлепшы сцэнарый , які ўручаўся ўпершыню за дзесяць гадоў, атрымаў Мішэль Блан за фільм «Смяротная стома »[2]. Гран-пры журы ўдастоілася стужка Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам ». Хаця гэта і другі па значнасці прыз, кінакрытык Андрэй Плахаў падмячае, што рэжысёр «выйшаўшы на сцэну, выглядаў не пераможцам — хутчэй абражаным»[65]. Звярнуўшы ўвагу публікі на свой твар, счырванелы ад апёку, ён сказаў, што яго ўжо апякала сонца Канскага фестывалю (гаворка пра фестываль 1987 года, дзе Міхалкоў лічыўся адным з фаварытаў, але не атрымаў узнагарод). Затым ён прамовіў: «Пакуль адных зносіла ветрам, іншых абпальвала сонцам», і выказаў надзею, што нягледзячы на цяжкасці і разгубленасць, Расія знойдзе свой шлях[65]. Са «Стомленымі сонцам » Гран-пры журы падзяліла кітайская стужка «Жыць » рэжысёра Чжана Імоў , забароненая для паказу ў сябе на радзіме. Фільм таксама прынёс узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Гэ Ю[65]. Сярод тых, хто ўручаў узнагароды, былі Брус Уіліс, Джон Траволта, Кармен Маўра, Джэральдзіна Чаплін і Кэтлін Цёрнер[2]. У фінале цырымоніі старшыня журы Клінт Іствуд аб’явіў, што «Залатая пальмавая галіна» прысуджаецца фільму «Крымінальнае чытво». Публіка сустрэла такое рашэнне журы неадназначна, разам з апладысментамі гучалі і пратэстныя выкрыкі[66][67]. Так, калі Квенцін Таранціна падняўся на сцэну, адна жанчына з балкона пачала голасна лаяцца, рэжысёр, у сваю чаргу, адказаў на вокрыкі непрыстойным жэстам, паказаўшы сярэдні палец[68]. ПераможцыАфіцыйныя ўзнагародыПераможцы ў асноўным конкурсе[4]:
Пераможцы конкурсу «Залатая камера»:
Пераможцы конкурсу кароткаметражных фільмаў:
Незалежныя ўзнагародыПрызы ФІПРЭСІ:
Прызы Вышэйшай тэхнічнай камісіі:
ГалерэяРэакцыя і ацэнкіШэраг рашэнняў міжнароднага журы на Канскім кінафестывалі 1994 года выклікаў абурэнне сярод крытыкаў. Так, сенсацыйным аказалася неўзнагароджанне Кеслёўскага, якое некаторымі крытыкамі было прынята, як дэманстратыўнае[65]. Англійскі кінакрытык Дэрэк Малкальм прысвяціў асобны артыкул у газеце «The Guardian» аналізу прычын, чаму фаварыт кінафестывалю — фільм «Тры колеры: Чырвоны» — застаўся без узнагарод. Адной з прычын такога рашэння Малкальм назваў невуцтва і недасведчанасць у сусветным кінематографе канскага журы таго года. Ён выказаў меркаванне, што сябры журы ўвогуле былі незнаёмы з творчасцю Кеслёўскага, у тым ліку і з першымі дзвюма часткамі трылогіі. Іншай праблемай Малкальм назваў неадназначнасць фігуры прадзюсара трылогіі Марына Карміца, чалавека, схільнага адкрыта выказваць свае меркаванні. Такім чынам, ігнараванне кінастужкі сябрамі журы магло быць выклікана асабістымі крыўдамі кагосьці з іх. Малкальм таксама выказаў сваё шкадаванне, што прэмію не прысудзіла і Міжнародная федэрацыя кінапрэсы, арганізацыя, якую ён сам ачольваў. Такое рашэнне было прынята адзінае таму, што больш высокія прэміі лічыліся непазбежнымі. У падсумаванні кінакрытык заявіў:
Расійскі крытык Андрэй Плахаў інтэрпрэтаваў гэта, як умяшанне суб’ектыўна-псіхалагічнага фактару:
Рашэнне прысудзіць галоўны прыз фільму «Крымінальнае чытво» было поўнай нечаканасцю і для саміх аўтараў. Так, адзін з выканаўчых прадзюсараў кінастужкі Харві Вайнштэйн пазней узгадваў:
Іншым нечаканым рашэннем было прысуджэнне адразу дзвюх узнагарод фільму «Каралева Марго », які не быў у фаворы нават сярод французскіх крытыкаў. Кінастужка была ўдастоена Прыза журы з фармуліроўкай «за арыгінальнасць», а актрысе Вірне Лізі быў уручаны Прыз за найлепшую жаночую ролю[6]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia