Капліца-пахавальня Нонхартаў
Капліца-пахавальня Нонхартаў — капліца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Гайцюнішкі, каля дарогі. ГісторыяПабудавана ў 1633 г. з цэглы як кальвінскі збор па фундацыі дачкі ўладальніка Гайцюнішак П. Нонхарта Зузаны. Стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней Шротэраў і іншых уладальнікаў Гайцюнішак кальвінскай веры (Стэцкевічаў, таксама пахаваны Остэн - Сакены)[3]. Царква доўгі час мела асобнага пастара, ці казначэя. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі[3]. АрхітэктураПрамавугольны ў плане будынак і такая ж алтарная частка. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шырокімі прафіляванымі карнізамі і ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, схілы якіх накрыты дахоўкай. Галоўны фасад не меў шчыта, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Тарэц алтарнай апсіды быў завершаны трохвугольным франтонам. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў. У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў[3]. Засталіся руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен. Галерэя
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia