Карл-Маркс-Гоф
Карл-Маркс-Гоф (ням.: Karl-Marx-Hof) — адзін з самых вядомых муніцыпальных жылых дамоў у Вене, размешчаны ў Гайлігенштаце (Heiligenstadt) ў Дзёблінге, 19-м раёне горада. Дом быў пабудаваны ў 1927—1930 гадах архітэктарам Карлам Энам. Даўжыня Карл-Маркс-Гофа складае 1100 м, так што ён з’яўляецца найдаўжэйшым жылым будынкам у свеце.[3] Карл-Маркс-Гоф працягнуўся на чатыры прыпынкі трамвая. 12—14 лютага 1934 года Карл-Маркс-Гоф быў найважнейшым апорным пунктам лютаўскага паўстання. Ён быў узяты ўрадавымі войскамі на другі дзень баёў з прымяненнем артылерыі. У 1924—1930 гадах у Вене, акрамя Карл-Маркс-Гофа, было пабудавана нямала муніцыпальных дамоў, комплексаў і цэлых мікрараёнаў. Сярод іх ёсць і «амаль цёзка па прозвішчы» — Карл-Марк-Гоф (Karl-Mark-Hof), таксама размешчаны ў Дзёблінзе і названы ў гонар венскага муніцыпальнага дзеяча, доктара Карла Марка. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia