Палац Ліхтэнштэйнаў (Вена)![]() Палац Ліхтэнштэйнаў — палац у стылі барока, які належыць ліхтэнштэйнскай княжацкай сям'і. Размешчаны ў Альзергрундзе — 9-м раёне Вены. З XIX стагоддзя частку яго тэрыторыі займае парк «Новы летні палац». ГісторыяУ 1687 годзе ліхтэнштэйнскі князь Ганс Адам I купіў у графа Вейкхард фон Аўэрсперга сад у Разау. У паўднёвай частцы зямлі князь пабудаваў палац, на поўначы ён стварыў бровар і памешчыцкія землі, якія сталі асновай для раёна Ліхтэнталь. У 1688 годзе было зладжана спаборніцтва на будаўніцтва палаца, сярод удзельнікаў гэтага спаборніцтва быў малады архітэктар Ёган Бернхард Фішэр фон Эрлах. Аднак яго малафункцыянальны «пранікальны» (ням.: durchlässiges) праект палаца быў адхілены князем. Конкурс выйграў Даменіка Эджыдзіа Росі, але ўжо ў 1692 яго праект быў заменены праектам Даменіка Марцінелі. Будаўніцтва было завершанае ў 1700 годзе. З 1805 па 1938 гады ў гэтым палацы размяшчалася сямейная калекцыя, адкрытая для публічнага прагляду. У 80-х і 90-х гадах XX стагоддзея палац здаваўся ў арэнду музею сучаснага мастацтва, які ў 2001 годзе пераехаў у новае памяшканне. 29 сакавіка 2004 года ў палацы адкрыўся музей Ліхтэнштэйнаў, чыя калекцыя ўключае карціны і скульптуры чатырох стагоддзяў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia