Музей прыродазнаўства (Вена)
Музей прыродазнаўства (ням.: Naturhistorisches Museum) у Вене з'яўляецца адным з найбуйнейшых музеяў Аўстрыі, а таксама адным з самых важных музеяў у свеце. Адкрыты ў 1889 г. адначасова з размешчаным насупраць яго Музеем гісторыі мастацтваў. Музей прыродазнаўства быў пабудаваны для размяшчэння ў ім вялізных калекцый прыродных экспанатаў Габсбургаў. Знакамітыя і ўнікальныя экспанаты, такія як Венера Вілендорфская і шкілет дыпладока, а таксама вымерлыя 200 гадоў таму расліны і жывёлы, як, напрыклад, стэлерава карова, прадстаўлены ў 39 залах. ГісторыяПрыкладна ў 1750 годзе імператар Франц I Стэфан (муж Марыі Тэрэзіі) купіў найбуйнейшую ў той час калекцыю, якая налічвала каля 30 000 прыродных экспанатаў, сярод якіх былі рэдкія віды слімакоў, каралаў, ракавін, каштоўных камянёў і рэдкіх мінералаў. З часам калекцыя стала настолькі вялікай, што ў памяшканнях Хофбурга не стала хапаць месца. У ходзе мерапрыемстваў па зносе бастыёна, які ўжо не адпавядаў духу таго часу, для пабудовы Рынгштрасэ ў 1857 годзе была запланавана таксама пабудова двух вялікіх музеяў. Абодва музея былі пабудаваныя згодна з планамі архітэктараў Готфрыда Земпера і барона Карла фон Хазэнаўэра. Будаўніцтва музея працягвалася з 1871 па 1889 г. |
Portal di Ensiklopedia Dunia