Шатландскі манастыр (Вена)
«Шатландскі» манастыр у Вене (ням.: Schottenstift, поўная назва ням. ням.: Benediktinerabtei unserer Lieben Frau zu den Schotten — Бенедыктынскае абацтва нашай любай Маці пры шатландцах) — каталіцкі мужчынскі кляштар на плошчы Фрэюнг у цэнтральнай частцы Вены, заснаваны ў 1155 годзе. ГісторыяУ гэтым годзе Генрых II (герцаг Аўстрыі) пасяліў у Вене манахаў, якія прыбылі з «шатландскага» манастыра св. Якава ў Рэгенсбургу. Заснаванне манастыра было звязана з пераносам княжацкай сталіцы з Клостэрнойбурга ў Вену; герцагу было неабходна прысутнасць пісьменных дарадцаў. «Шатландскія» манастыры больш слушна называць ірландскімі - менавіта ірландскія манахі праславіліся місіянерствам у цэнтральнай Еўропе і заснавалі там святыні (ірландзец св. Каламан ў 1244-1663 лічыўся заступнікам Аўстрыі). Ірландыя на сярэднявечнай латыні называлася Scotia Major (Вялікая Шатландыя), і заснаваныя ірландцамі манастыры па гэты дзень вядомыя як «шатландскія». У 1160-1200 «шатландцы» збудавалі Першую царкву ў раманскім стылі, дзе і быў у 1177 годзе пахаваны Генрых III; у той час ўчастак знаходзіўся па-за межамі гарадскіх сцен. Гэтая царква згарэла ў 1276 годзе. У 1365 «шатландцы» стаялі ля вытокаў Венскага ўніверсітэта. У 1418 Альбрэхт II (кароль Германіі) адабраў манастыр у «шатландцаў» і перадаў яго бенедыктынам, але назва захавалася па сённяшні дзень. У 1638 царква зноў згарэла - ад удару маланкі. Новы, які захаваўся, комплекс манастыра выбудавалі архітэктары Андрэа д'Аліа (малодшы) і Сільвестр Карлонэ, алтар выразаў Іаахім фон Зандрарт. Захаваўся і стары алтар 1470, узор готыкіна ім ёсць краявіды Вены XV стагоддзя. Арганістам сабора быў кампазітар Іаган Фукс. У 1773-1774 архітэктар Андрэас Зах пабудаваў новы дом для школы і прыярата, які за свой выгляд атрымаў імя «дом-камода» (ням.: Schubladkastenhaus). У 1825 быў пабудаваны фантан «Чорнай багародзіцы» (ням.: Schwarze Muttegottes). З 2005 года ў будынку кляштара дзейнічае музейная экспазіцыя. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia