Царква Святога Міхаіла (Вена)
Царква Святога Міхаіла (Міхаэлеркірхэ, ням.: Michaelerkirche) — рымска-каталіцкая царква ў Вене. Размешчана ва ўнутраным горадзе, ва ўсходняй частцы плошчы Міхаэлерплац. Трохнефная базіліка была закладзена ў 1221 годзе манахамі ордэна Святога Міхаіла. У XIV стагоддзі царква была пашырана, а ў XVI стагоддзі перабудавана ў гатычным стылі. З XIII па XVIII стагоддзя Міхаэлеркірхэ была адной з трох парафіяльных цэркваў Вены разам з саборам Святога Стэфана і шатландскім манастыром. У прыход Міхаэлеркірхэ ўваходзіла імператарская рэзідэнцыя. У 1724—1725 гадах царква набыла барочны выгляд. У 1792 годзе заходні фасад быў аформлены ў стылі класіцызм. У шырокай крыпце царквы Святога Міхаіла целы памерлых натуральным чынам муміфікаваліся дзякуючы асаблівым кліматычным умовам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia