Галерэя Альберціна
Альберціна (Albertina) — музей, размешчаны ў палацы эрцгерцага Альбрэхта ў цэнтры Вены. У ім захоўваецца адзін з найбольш буйных і значных сусветных збораў графікі (каля 65 000 малюнкаў і звыш аднаго мільёна твораў друкаванай графікі). Калекцыя ахоплівае перыяд ад позняй готыкі да сучаснасці. Назва «Альберціна» паходзіць ад імя заснавальніка — герцага Альберта Саксонскага-Тэшэнскага. ГісторыяАснову калекцыі графікі заклаў герцаг Альберт у 70-х гг. XVIII у каралеўскім замку Браціславы, які служыў яму рэзідэнцыяй у якасці кіраўніка венгерскага каралеўства з 1765 па 1781 гг. Устаноўчая грамата Альберціны датуецца 4 ліпеня 1776 г. — супадзенне з датай абвяшчэння незалежнасці ЗША з'яўляецца выпадковым. З моманту набыцця эрцгерцагам Альбрэхтам цяперашняга палаца ў 1795 г. услед за ім туды пераехала і яго мастацкая калекцыя. Будынак палаца быў перабудаваны ў адпаведнасці з новым прызначэннем. У 1822 г. збор стаў даступным для публікі. У адрозненне ад іншых калекцый, доступ да якіх мела толькі дваранскае саслоўе, адзінай умовай для ўваходу ў Альберціну з'яўлялася наяўнасць у наведвальніка ўласнага абутку. Тым самым круг наведвальнікаў Альберціны быў пашыраны, аднак па-ранейшаму недаступны для большасці насельніцтва. Пасля смерці герцага Альберта і мастацкая калекцыя, і будынак дасталіся па спадчыне эрцгерцагу Карлу, а затым эрцгерцагу Альбрэхту Фрыдрыху Аўстрыйскаму і эрцгерцагу Фрыдрыху Аўстрыйскаму. Да гэтага часу адносіцца далейшае пашырэнне экспазіцыі. Увесну 1919 г. будынак і калекцыя перайшлі ад Габсбургаў ва ўласнасць Аўстрыйскай рэспублікі. У 1920 г. калекцыя была аб'яднана з фондамі друкаванай графікі з былой каралеўскай прыдворнай бібліятэкі. На той момант усе экспанаты, якія знаходзіліся ў прыватнай уласнасці, былі ўжо вывезены з палаца іх былымі ўладальнікамі, хоць размяшчэнне мастацкага збору ў адпаведнасці з устаноўчай граматай было прывязана да палаца. З 1921 г. будынак і калекцыя носяць імя «Альберціна». ЭкспазіцыяЗ 1996 па 2003 г. Альберціна была закрыта для публічнага доступу ў сувязі з рэканструкцыяй. Ужо праз год пасля аднаўлення сваёй працы Альберціна стала самым наведвальным музеем у Аўстрыі. У наш час у экспазіцыі музея прадстаўлены працы Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля, Пітэра Паўля Рубенса, Оскара Кокашкі, Рэмбранта, Альбрэхта Дзюрэра, Густава Клімта, Эгана Шыле, Сезана і Раўшэнберга. У дадатак да пастаяннай экспазіцыі праводзяцца спецыялізаваныя выстаўкі, як, напрыклад, у 2006 г. выстаўка, прысвечаная Пікаса. Апроч калекцыі графікі, у Альберціне з 1999 г. размяшчаюцца калекцыя фатаграфій і архітэктурная калекцыя ў планах, эскізах і мадэлях. Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia