Унутраны горад (Вена)
Унутраны горад (ням.: Innere Stadt) — першы, цэнтральны раён Вены. Да таго, як межы горада былі пашыраны ў 1850 годзе, супадаў з усёй Венай у цэлым. Нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва (17 тысяч), ва ўнутраным горадзе працуе больш за 100 тысяч чалавек, так як ён з’яўляецца турыстычным цэнтрам Вены, а таксама з-за вялікай колькасці размешчаных тут офісаў. Гістарычна дзяліўся на чатыры квадранта па колькасці асноўных гарадскіх варот: Stubenviertel (паўночны ўсход), Kärntner Viertel (паўднёвы ўсход), Widmerviertel (паўднёвы захад) і Schottenviertel (паўночны захад). Зараз Унутраны горад мяжуе з Леапольдштатам на паўночным усходзе, Ландштрасэ на ўсходзе, Відэнам і Марыяхільфам на поўдні, Нойбау і Ёзэфштатам на захадзе і з Альзергрундам на поўначы. Вакол раёна, там дзе раней размяшчаліся гарадскія сцены Вены, праходзіць буйная вуліца Рынгштрасэ, аднак ўнутры няма вялікіх вуліц, так як усе яны захавалі свой выгляд з даўніх часоў. Праз раён праходзяць першая і трэцяя лініі метро, прыкладна па межах — другая і чацвёртая. У 2001 годзе гістарычны цэнтр Вены быў уключаны ў спіс Сусветнага спадчыны ЮНЕСКА. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia