Карл ВеерштрасКарл Тэадор Вільгельм Веерштрас, або Карл Ваерштрас (ням.: Karl Theodor Wilhelm Weierstraß; 31 кастрычніка 1815 — 19 лютага 1897) — выдатны нямецкі матэматык, «бацька сучаснага аналізу». Вымаўленне прозвішча па-беларускуКарл Ваерштрас быў немцам. Па-нямецку яго прозвішча ням.: Weierstraß вымаўлялася блізка да «Ваерштрас» ці «Вайэршрасс». Прычына гэтага ў тым, што спалучэнне літар «ei» у нямецкай мове пазначае спараны гук (дыфтонг), які гучыць прыблізна як «ай» (прыклады, ням.: Weihnachten — «Вайнахтэн» — бел.: "Ражаство", ням.: Eisenbahn — «Айзэнбан» — бел.: "чыгунка"). Такім чынам, напісанне Карл Тэадор Вільхельм Ваерштрас лепш адлюстроўвае вымаўленне гэтага імені ў нямецкай мове. Напісанне «Веерштрас» перайшло ў беларускую мову з расійскай пісьмовай традыцыі, дзе гэта імя перадаецца як руск.: Вейерштрасс. Такое напісанне ўзнікла, хутчэй за ўсё, прамой падстаноўкай кірылічных букваў замест лацінскіх літар. Пры гэтым, відавочна, не былі ўлічаны асаблівасці вымаўлення спалучэнняў літар. Працы
Зноскі
ЛітаратураА. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава Даведнік па вышэйшай матэматыцы» — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — С. 543. |
Portal di Ensiklopedia Dunia