Карчма (Мікалаеўшчына)
Мікала́еўская карчма́ — колішняя карчма ў Мікалаеўшчыне Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у якой у 1908—1910 гадах жыла сям’я беларускага паэта Якуба Коласа. Карчма ў Мікалаеўшчыне ўпамінаецца яшчэ ў 1596 годзе, але яна неаднаразова знішчалася. Апошні будынак карчмы быў пабудаваны ў 1881 годзе на беразе Нёмана, пры дарозе на Новы Свержань. Акрамя будынку шынка, у яе склад уваходзілі вазоўня, прыбудаваная да карчмы і абора. Поўнае апісанне пабудоў знаходзіцца ў Нацыянальным архіве Беларусі. Пасля пераезду са Стаўбцоўскай лясной каморы ў Цёмных Лядах Міцкевічы выкупілі будынак колішняй карчмы ў Мікалаеўшчыне. Некаторы час у ім жыў і сам Кастусь, але вясной 1908 года ён з'ехаў у Мінск для адбывання пакарання за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе. У 1910 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся пажар, падчас якога згарэла карчма. Аднаўляць яе не сталі і Міцкевічы пераехалі з вёскі ў Смольню.
У адрозненне ад іншых сядзіб Коласа, такіх як Акінчыцы, Альбуць, Ласток, Смольня, карчма ў Мікалаеўшчыне не была адноўлена, хаця такія варыянты разглядаліся[2]. Заўвагі
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia