Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа (Пінкавічы)
Літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа — літаратурна-этнаграфічны музей, прысвечаны этапу жыцця Якуба Коласа ў вёсцы Пінкавічы, а таксама быту мясцовага насельніцтва таго перыяду. ГісторыяУ 1904 годзе ў вёску Пінкавічы прыехаў настаўнічаць Канстанцін Міцкевіч. Акрамя настаўніцтва ў вёсцы Міцкевіч займаўся творчасцю, збіраў фальклор, рабіў заметкі аб мясцовым жыцці. У 1905 годзе арыштаваны мясцовымі ўладамі за «рэвалюцыйную дзейнасць», больш Канстанцін Міцкевіч у вёску не вярнуўся. ![]() У 1964 годзе настаўнік Іван Калоша стварыў у Пінкавіцкай школе, якой у 1952 годзе было нададзена імя Якуба Коласа[1], вугал паэта. У далейшым збіраліся матэрыялы аб жыцці паэта ў вёсцы. У 1990 годзе адбылося святочнае адкрыццё літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа[2]. Заснавальнік музея выкладчык беларускай мовы і літаратуры, краязнаўца Іван Іосіфавіч Калоша (1929-2010)[3]. У 2017 годзе музей атрымаў статус "Народны" і ў гэтым жа годзе каля будынка ўстановы з'явіўся прыродны аб'ект "Калодзеж Якуба Коласа"[4]. СтруктураУ музеі захоўваюцца запісы выступленняў Якуба Коласа і яго брата Іосіфа Міцкевіча, таксама ўспаміны жыхароў Пінкавічаў пра пісьменніка. Экспазіцыя музея знаходзіцца ў вестыбюле і чатырох залах. У вестыбюлі знаходзіцца бюст пісьменніка, які быў падараны Літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. На сценах знаходзіцца дзевяць каляровых слайдаў з пейзажамі Пінкавічаў[5]. Памятны знак Луізе Бойд на тэрыторыі музея![]() У 2016 годзе на тэрыторыі музея адкрыты памятны знак Луізе Арнер Бойд, якая наведала Пінскае Палессе ў 1934 годзе. Сваімі ўражаннямі яна падзялілася ў часопісе «Геаграфічны агляд» за ліпень 1936 год, а вынікам экспедыцыі стала выданне ў 1937 годзе фотаальбома «Польская правінцыя». Памятны знак усталявалі за сродкі Амбасады ЗША ў Беларусі. На фасадзе выбіты назвы населеных пунктаў Пінскага раёна, якія наведвала Луіза Бойд, і памятныя надпісы на беларускай і англійскай мовах[6]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia