Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч
Міхась (Міхаіл) Канстанцінавіч Міцкевіч (31 студзеня 1926, Менск — 27 мая 2020, Мінск) — беларускі навуковец у галіне апрацоўкі металаў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Доктар тэхнічных навук (1985). Майстар спорту СССР па стэндавай стральбе. Малодшы сын Якуба Коласа[1]. БіяграфіяМіхась Канстанцінавіч Міцкевіч маладзейшы з трох сыноў Якуба Коласа. Да пачатку нямецкай акупацыі ў час Другой сусветнай вайны закончыў восем класаў сярэдняй школы № 49 Мінска (I—VII класы вучыўся ў школе № 14 Мінска), у 1943 г. — дзесяцігодку ў Ташкенце з атэстатам выдатніка. Паступіў у Варонежскі авіяцыйны інстытут на машынабудаўнічы факультэт (інстытут месціўся ў Ташкенце ў час эвакуацыі); у тым самым годзе перавёўся ў Маскоўскі авіяцыйны інстытут на аналагічны факультэт. У 1947 г. пераехаў у Мінск. У 1949 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяпер — БНТУ) па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання». З 1949 г. працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, дзе займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка (1949—1961), галоўнага інжынера лабараторыі (1961—1968), загадчыка лабараторыі (1969—1993). З 1993 г. — галоўны навуковы супрацоўнік. Падрыхтаваў больш за 150 навуковых прац, аўтар звыш 20 вынаходніцтваў. Памёр 27 мая 2020 года[2]. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску. УзнагародыЗа распрацоўкі ў галіне тэхналогіі і абсталявання для электраэразійнай апрацоўкі металаў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй БССР (1980). Сям’яЖонка Міхася Канстанцінавіча — Наталля Іванаўна Фёдарава (1924—2012), дачка беларускага пісьменніка Янкі Маўра. З ёй меў траіх дзяцей: сыноў Сяргея (1947—2025) і Кастуся і дачку Марыю[3]. СпортМае званне «майстар спорту», браў удзел і быў прызёрам першай спартакіяды народаў СССР (1956) у спаборніцтвах па стэндавай стральбе. ХобіЗахапленні — паляванне, фатаграфія, складанне эпіграм. У літаратурнай творчасці свайго бацькіСтаў прататыпам галоўнага героя дзіцячай паэмы Якуба Коласа «Міхасёвы прыгоды» (1934). Малодшаму сыну паэт прысвяціў таксама вершы: «Рагатка» (1934), «Дронік» (1935—1936), «Не тужы» (1939), «Сыну» (1942), «Міхасю» (1943), «…Адстану я, і час разлукі» (1946). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia