Ганна Юр’еўна Міцкевіч
Ганна Юр’еўна Міцкевіч, народжанае Лёсік (21 (8) верасня 1857, Мікалаеўшчына, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1929) — маці беларускага паэта і празаіка Якуба Коласа, сястра Язэпа і Антона Лёсікаў. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Юрыя і Хрысціны Лёсікаў. Як старэйшая дачка даглядала малодшых братоў і сясцёр, у юнацтве майстэрскі навучылася ткацтву. У 1878 годзе ўзяла шлюб з Міхаілам Міцкевічам, нарадзіла трынаццаць дзяцей, чацвёра з іх памерлі немаўлятамі[1]. Пасля смерці мужа перабралася з Альбуці ў Цёмныя Ляды, куды прызначылі палясоўнікам Уладзю Міцкевіча, яе старэйшага сына, потым — у Мікалаеўшчыну, дзе з братам Антосем купіла колішнюю карчму, згарэлую ў 1909―1910 гадах. Апошнім пераездам быў хутар Смольня[1]. Памерла ў 1929 годзе. Пахавана побач мужа на могілках Церабяжы ў Мікалаеўшчыне. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia